20 чэрвеня старшыня КДК рэспублікі Аляксандр Якабсон наведаў Баранавічы і Баранавіцкі раён
У Баранавіцкім тэхналагічным каледжы Белкаапсаюза кіраўнік Камітэта пракантраляваў правядзенне ўступных экзаменаў па хіміі. У прыватнасці, Аляксандр Серафімавіч паўдзельнічаў у працэдурах перадачы пакетаў з пытаннямі, іх распячатванні. Пасля чаго зазначыў:
– Усё зроблена ў адпаведных рамках. Ніякіх збояў няма і, спадзяюся, не будзе. Але незалежны кантроль за гэтай кампаніяй пакуль неабходна ажыццяўляць.
У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, дзе старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь правяраў выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па развіцці ВНУ, незавершанымі застаюцца спартыўны комплекс, басейн і актавая зала.
“У нас у рэспубліцы не прынята, каб даручэнні Кіраўніка дзяржавы не выконваліся ва ўстаноўлены тэрмін, –
выслухаўшы тлумачэнні адказных асоб, рэзюмаваў Аляксандр Якабсон. –
Дзяржкантроль не толькі высветліць ступень вінаватасці ў гэтым заказчыка і падраднай арганізацыі, але і ўнясе прапановы ва Урад і аблвыканкам па вырашэнні сітуацыі, якая склалася”.
На прыкладзе малочнатаварных ферм Катмінаўцы Баранавіцкага райаграсэрвісу, Паленічыцы СВК “Берасні”, Стайкі ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” Аляксандр Якабсон праінспектаваў выкананне даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па рэканструкцыі дадзеных аб’ектаў. Пасля азнаямлення з ходам спраў старшыня КДК канстатаваў:
– Брэсцкая вобласць не горшы варыянт, але праблемы ёсць. Гэта недахоп сродкаў, што больш складана вырашыць, і няхватка рабочых рук. Але вобласць справіцца з гэтай задачай, бо іншых варыянтаў няма, і ўсе на гэта скіраваны. Рэканструкцыя ферм павінна быць завершана да кастрычніка. Задача нашага Камітэта –
абудзіць гэтую работу і не дапусціць недарэчнасцей.
Надзея ЯЦУРА, “НТ”,
Баранавіцкі раён.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.