19 чэрвеня прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”
Суполка “Белай Русі” ў вобласці з’яўляецца адной з самых масавых сярод грамадскіх фарміраванняў. Народжаная ў 2007 годзе арганізацыя вырасла да 19411 членаў і, на думку намесніка старшыні абл-выканкама Леаніда Цупрыка, паспяхова прайшла шлях станаўлення.
У справаздачы старшыня абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”, рэктар БрДТУ Пётр Пойта гаварыў аб дзейнасці арганізацыі, якая вызначаецца канкрэтнымі справамі. Сярод іх – актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях, дабрачынныя акцыі “Белая Русь” – з любоўю да дзяцей”, работа грамадскіх прыёмных, патрыятычныя мерапрыемствы, сумесная дзейнасць з ветэранскімі і маладзёжнымі арганізацыямі… Суполка памацнела і колькасна, і ідэйна, аформілася арганізацыйна. Таму на канферэнцыі прагучалі прапановы: на з’ездзе рэспубліканскага аб’яднання дэлегаты павінны пагаварыць аб перспектыве рэарганізацыі “Белай Русі” ў палітычную партыю. Таму важнейшая стратэгічная задача – кансалідацыя грамадскіх сіл дзеля дабрабыту дзяржавы і яе грамадзян.
Работа абласной арганізацыі “Белай Русі” была прызнана здавальняючай. Выбраны новыя кіруючыя органы. Аднагалосна быць старшынёй абласной суполкі зноў даверылі Пятру Пойце. На з’езд рэспубліканскага аб’яднання абралі 33 дэлегаты. Актывісты арганізацыі былі ўзнагароджаны граматамі і падзякамі абласнога савета РГА “Белая Русь”.
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.