Абвешчана абласное літаратурнае спаборніцтва сярод дзяцей і юнацтва

Абвешчана абласное літаратурнае спаборніцтва сярод дзяцей і юнацтва

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

“Без дружбы мне –  як без вады і хлеба”
Конкурс, прысвечаны 70-годдзю выдатнай беларускай паэтэсы Ніны Мацяш,  праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і кафедрай беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна сумесна з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, а таксама ўпраўленнямі культуры і адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Яго мэта – выяўленне літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымка маладых літаратараў Брэстчыны.
Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: да 30 год.
Колькасць месцаў: 6 (1 – першае, 2 – другія, 3 – трэція).
Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вучоныя-філолагі, літаратурныя крытыкі, выдаўцы і грамадскія дзеячы Брэстчыны, вызначыць лепшыя работы ў кожнай катэгорыі.
Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі (кнігі, часопісы). Лепшыя творы (проза, паэзія, эсэ, драматургія) будуць апублікаваны. Конкурсныя работы дасылаюцца да 10 верасня 2013 года на адрас: 224013 г. Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, пакой 605, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з паметкай “На конкурс”, або (пажадана) на электронны адрас: krejdzich@tut.by.
Вынікі конкурсу будуць падве-дзены да 1 лістапада 2013 года.
Уручэнне дыпломаў і прызоў мяркуецца ў другой палове лістапада 2013 года падчас уганаравання лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка ў межах літаратурнага свята “Лунінская восень”.
Конкурсныя работы павінны быць надрукаваны на адной старонцы папяровага ліста (памер – А-4). Агульны аб’ём работы не можа перавышаць 3 (трох) лістоў фармату А-4.
На тытульным лісце неабходна ўказаць:
– прозвішча, імя, імя па бацьку;
– дату нараджэння;
– месца працы або вучобы;
– адрас для перапіскі;
– нумары кантактных тэлефонаў;
– е-mail (калі ёсць).
Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.
Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
Анатоль КРЭЙДЗІЧ,
старшыня абласнога
аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Першай сярод абласцей рэспублікі Брэстчына падвяла вынікі работы сістэмы адукацыі

Следующая запись

З узнагародай!