Адшукаем топ-мадэль?

Адшукаем топ-мадэль?

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Мадэльнае агенцтва “Студыя “Тамара” правяло кастынг дзяўчат з мадэльнай знешнасцю
Столькі найпрыгажэйшых дзяўчат у адным месцы можа сабраць толькі конкурс! На гэты раз месцам канцэнтрацыі прыгажосці стаў Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы, у якім вядомае беларускае мадэльнае агенцтва “Студыя “Тамара” ладзіла кастынг, каб адшукаць новых топ-мадэлей.
“Студыя “Тамара” – адно з буйнейшых і паспяховых агенцтваў у мадэльным бізнесе Беларусі. Яно цесна супрацоўнічае з Беларускім цэнтрам моды, шэрагам прадпрыемстваў канцэрна “Беллегпрам”. Дырэктар студыі Тамара Ганчарова зазначыла:
– Мы шукаем дзяўчат з мадэльнай знешнасцю, каб даць ім шанс праявіць сябе на подыуме. Набіраем іх для нашай студыі, для ўдзелу ў міжнародных конкурсах. Наш кастынг – гэта не конкурс прыгажунь, а конкурс мадэлей.
Фінальнае шоу пройдзе ў ліпені ў Мінску. На яго запрошаны прадстаўнікі мадэльнага бізнесу з Італіі, Францыі, Японіі, славутага “Ford Models” з Нью-Ёрка. Але яшчэ будзе заключны кастынг у Мінску. На яго ў Баранавічах выбралі 14 дзяўчат. З імі правялі фотасесію. Можа, у гэты раз хто-небудзь з нашых зямлячак і стане новай беларускай топ-мадэллю з сусветнай папулярнасцю. Пачакаем фіналу.
Арцём ГАРБАЦЭВІЧ,
г. Баранавічы.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Памятныя падарункі рэдакцыя ўручыла начальнікам аддзяленняў сувязі Пінскага РУПС

Следующая запись

У Пінску 15 і 16 чэрвеня пройдзе абласное свята аматарскай творчасці “Галасы Палесся”