Бывай, чарка!
Спажыванне алкаголю і тытуню – найбольш распаўсюджаныя шкодныя звычкі чалавека. Злоўжыванне спіртным і курэннем стварае рэальную пагрозу жыццю, адмоўна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, павялічвае рызыку сардэчных і іншых хвароб. Як забяспечыць доступ да эфектыўнай медыцынскай дапамогі асобам з алкагольнай і тытунёвай залежнасцямі? Ці магчыма адвучыць чалавека ад чаркі і цыгарэты? Як падтрымліваюць рашэнне пацыентаў адмовіцца ад шкодных звычак у Брэсцкай лячэбна-кансультацыйнай паліклініцы? Пра гэта наша гутарка з загадчыкам наркалагічнага ананімнага аддзялення Ірынай СТРАБКОВАЙ.
– Ірына Аркадзьеўна, ёсць Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная праграма нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму на 2011 – 2015 гады. А ці дастаткова толькі высілкаў дзяржавы для пераадолення праблемы злоўжывання спіртным і пазбаўлення ад іншых шкодных звычак?
– Безумоўна, пазіцыя дзяржавы ў процідзеянні алкагольнай, тытунёвай і іншым залежнасцям важная. Адмоўнае стаўленне ў грамадстве да курцоў, да тых, хто злоўжывае спіртным, можа падштурхнуць чалавека да адмовы ад алкаголю і нікаціну. Але гэтага мала. Трэба, каб чалавек захацеў змяніцца і меў доступ да эфектыўнай медыцынскай дапамогі. Асобам з алкагольнай, тытунёвай і наркатычнай залежнасцямі прапануе дапамогу Брэсцкая лячэбна-кансультацыйная паліклініка, у прыватнасці – наркалагічнае ананімнае аддзяленне. У нашай установе ў чалавека не спытаюць дакументаў, не будуць ставіць ні на які ўлік, а зарэгіструюць пад такім імем ці прозвішчам, якое пацыент сам назаве. Поўная ананімнасць гарантавана. У аддзяленні ёсць дзённы стацыянар, можна лячыцца кругласутачна. Практыкуем аказанне дапамогі і дома ў пацыента. Геаграфічнай абмежаванасці таксама няма – нам не важна, жыве пацыент у Брэсце ці ў вёсцы, у Брэсцкай вобласці ці ў якой іншай. Прыходзяць людзі, просяць дапамогі і атрымліваюць яе.
– Якія методыкі практыкуюцца ў аддзяленні?
– Намі асвоены найноўшыя методыкі наркалагічнай дапамогі. Галоўны прынцып – комплексны падыход. Выводзім з запою, купіруем абсцынентны сіндром. У лячэнне ўваходзяць кансультацыі хворага і яго сям’і, псіхатэрапеўтычныя гутаркі, сеансы псіхаэмацыянальнай стрэсавай тэрапіі з увядзеннем спецыяльных прэпаратаў. Праводзім падшыванне ўнутрымышачна прэпарат “Эспераль”. Другі год займаемся лячэннем тытунёвай залежнасці. Звяртаюцца да нас і нарказалежныя. Па прымальнай цане можна развітацца не проста са шкоднай звычкай, але і з пагрозай свайму жыццю. Ведайце: магчымасці пазбаўлення ад залежнасці ёсць! Тэлефануйце, прыходзьце – мы можам вам дапамагчы!
– Алкагольная залежнасць – гэта хранічная хвароба. Няўжо, у рэшце рэшт, ад яе можна пазбавіцца? Якія ўмовы неабходны, каб процістаяць спакусе?
– Мы не абнадзейваем дарэмна сваіх пацыентаў, не абяцаем цудадзейнага і ледзь не імгненнага вылячэння. Сумленна тлумачым: алкагалізм – невылечная хвароба, але яе можна кантраляваць. Ёсць дзве абавязковыя ўмовы – абсалютная цвярозасць і працяглае лячэнне. Толькі так наш пацыент пачынае бачыць альтэрнатыўнае чарцы жыццё, змяняе сваё мысленне і кола зносін, перабудоўвае лад жыцця, сістэму каштоўнасцей. Чалавек сам (і толькі сам!) робіць яго цікавейшым, напоўненым іншымі інтарэсамі, перспектыўнымі мэтамі. А мы яму ў гэтым дапамагаем. Тлумачым пацыенту, што пасля кадзіроўкі ў яго пачынаецца першы год цвярозасці ў чарадзе наступных такіх жа гадоў. Дасягнуты вынік трэба замацоўваць, таму пацыенты не парываюць з намі сувязей, самі прыходзяць на дадатковыя кансультацыі.
– А ці праўда, што жаночы алкагалізм не лечыцца?
– Гэта памылковае ўяўленне. Жанчына фізіялагічна павінна піць менш за мужчыну. Алкагалізацыя слабага полу настае гэтак жа, як і моцнага, проста жанчыны ўмеюць доўгі час маскіраваць сваю шкодную звычку і губляюць час, бо чым раней прыйдзе чалавек са сваёй праблемай да спецыяліста, тым эфектыўней будзе дапамога. Наша практыка сведчыць, што жаночы алкагалізм лячэнню паддаецца.
– Ірына Аркадзьеўна, а ці займаюцца ў наркалагічным ананімным аддзяленні лячэннем непаўналетніх?
– Так. На жаль, да нас сталі звяртацца і зусім юныя асобы. Дакладней, іх сюды прыводзяць дарослыя. І часам дзіву даешся, як бацькі не заўважалі, што дзіця трапляе ў алкагольную залежнасць! І як бесклапотна яны ставяцца да таго, што дачка ці сын пачынаюць рэгулярна піць піва. Піва прыводзіць да алкагалізму! Малады арганізм зусім не мае антыалкагольнай абароны. Піва, як кажуць, з языка ўсмоктваецца і шкодна ўздзейнічае на галаўны мозг – адбываецца вельмі хуткае прывыканне. Дзіця – люстэрка сям’і. Паводзіны бацькоў павінны змяняцца. Спецыяліст падкажа, што і як рабіць. Ад дзяцей ні ў якім разе нельга адкупляцца грашыма і падарункамі. Увага, клопат, выхаванне, любоў – вось што ім патрэбна. Строгасць павінна быць і духоўнае развіццё абавязкова. Толькі так зможам прыпыніць амаладжэнне алкагалізму.
У нашым аддзяленні вы знойдзеце і дапамогу ўрача, і фармакалагічную тэрапію, і падтрымку свайго нават маленечкага жадання развітацца са шкоднымі звычкамі. Зрабіце крок насустрач сабе новаму, а мы падтрымаем і пакажам жыццё без шкодных звычак.
Гутарыла
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”.
ГУП “ЛЕЧЕБНО-КОНСУЛЬТАТИВНАЯ ПОЛИКЛИНИКА”
Анонимно. Круглосуточно. Без праздников и выходных
НАРКОЛОГИЧЕСКОЕ ОТДЕЛЕНИЕ
* кодирование, вывод из запоя стационарно и с выездом на дом;
* психотерапевтическая и медикаментозная помощь;
* психотерапевтическое кодирование с внутривенным введением противоалкогольного препарата и фирургической подшивкой “Эспераль”;
* медицинский осмотр на допуск к работе водителей;
* обследование наркологом работников на рабочем месте (возможно заключение договоров с предприятиями, организациями, учреждениями);
* лечение никотиновой зависимости.
г. Брест, пл. Свободы, д.5.
Телефоны: (80162) 23-11-11; 20-83-98.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.