Учора юныя музыкі, спевакі і танцоры дзіцячай школы мастацтваў у Жабінцы далі вялікі канцэрт не толькі бацькам, але і дырэктарам сярэдніх агульнаадукацыйных школ, а таксама прадстаўнікам раённай улады. Гучалі песні, творы ў выкананні дзіцячага ўзорнага аркестра народных інструментаў, духавікоў і акардэаністаў. А выкладчык Сяргей Носаў праспяваў калядныя песні пад балалайку.