Беларусь

  • Главная
  • Актуальна!
  • На сенажацях і лугах Берасцейшчыны шырыцца нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу

На сенажацях і лугах Берасцейшчыны шырыцца нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу


Дарагая кожная хвілінка…
Выехаўшы на гэтым тыдні ў камандзіроўку па вобласці, нельга было не заўважыць, як паўсюдна пара сенакосная набірае тэмпы. Як вядома, цяпер дарагая кожная хвілінка, таму так і шчыруюць вяскоўцы. Тым больш тыя, хто прамарудзіў…
Аднымі з першых вывелі на сенажаці кормаўборачную тэхніку працаўнікі Брэсцкага і Маларыцкага раёнаў, дзе па стане на 27 мая было скошана адпаведна 51,9 і 36,1 працэнта траў першым укосам, на большай частцы плошчаў яны ўбраны. Усяго сёлета сельгаспрадпрыемствам вобласці належыць убраць 237,1 тысячы гектараў траў першым укосам. На ўчарашні дзень  яны былі пакладзены ў пракосы на чацвёртай частцы ўборачнай плошчы. Крыху больш за палову з іх убрана: для грамадскай жывёлагадоўлі нарыхтавана 2900 тон сена і закладзена каля 140 тысяч тон сенажу.
Працаўнікам СВК “Горталь” Івацэвіцкага раёна травы першага ўкосу належыць убраць на плошчы 900 гектараў. Старшыня гаспадаркі Вячаслаў Могель, разам з якім пабывалі на нарыхтоўцы кармоў ва ўрочышчы Канторка 25 мая, ходам касавіцы задаволены: “Людзі разумеюць важнасць моманту і працуюць з поўнай аддачай. І механізатары, якія задзейнічаны на касьбе, варашэнні і падборы валкоў, і вадзіцелі на адвозцы масы стараюцца”. Для ўдзельнікаў “зялёнага” жніва тут арганізаваны падвоз гарачых абедаў, распрацаваны ўмовы спаборніцтва і стымулявання лепшых.
Надзея ВЕРАС, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля