Беларусь

Пажылы? Жыццё толькі пачынаецца!


Такія пазітыўныя адносіны да свайго ўзросту выхоўваюць у пенсіянераў у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Брэста
Пажылыя людзі самі могуць пераканацца, што пражытыя гады не з’яўляюцца перашкодай для цікавага і актыўнага ладу жыцця. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Брэста прапануюць тысячу і адзін рэцэпт баўлення вольнага часу і заняткаў па інтарэсах. Літарральна на тым тыдні ладзілі канцэрт для пенсіянераў раёна, правялі конкурс на лепшы восеньскі букет (між іншым, канкурсанткі склалі іх з кветак са сваіх клумб і дач). А пачатак кастрычніка адзначылі шырокай рэкламнай акцыяй-прэзентацыяй гурткоў, якія працуюць на базе цэнтра. “Хваля”, “Лірыка душы”, “Натхненне”, “Пазітыў” – у кожным пажылыя людзі могуць знайсці занятак на свой густ і па здольнасцях. Напрыклад, заняцца плаваннем на базе Палаца водных відаў спорту, дэкламаваць вершы, вышываць-вязаць ці яшчэ што майстраваць рукамі або засвойваць з дапамогай студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна камп’ютар.
Старасць. Да нядаўняга часу мне вельмі не падабалася гэтае слова, бо наводзіла на мяне сум. Але цяпер ведаю: пры жаданні пажылы ўзрост можа быць такім дынамічным і захапляльным!
Ганна ДРАГАН,
г. Брэст.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля