Беларусь

ААТ “Белсолад” да нядаўняга часу не мела сваёй сталоўкі


Такое сучаснае прадпрыемства, як ААТ “Белсолад”, на якім прадугледжаны досыць грунтоўны “сацыяльны пакет” да нядаўняга часу не мела сваёй сталоўкі
Кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла выправіць сітуацыю і палепшыць сацыяльна-бытавыя ўмовы работнікам. Крыху больш за год спатрэбілася, каб правесці капітальны рамонт памяшкання, якое адвялі пад заводскую сталовую і магазін кулінарыі. Змяніўся інтэр’ер, які выкананы ў новым стылі з прымяненнем сучасных  матэрыялаў. З аднаго боку, увод у строй завадскога комплексу грамадскага харчавання абышоўся прадпрыемству ў кругленькую суму – 1,7 мільярда рублёў, з другога – сотні работнікаў атрымалі магчымасць штодня падсілкавацца гарачым абедам, што, несумненна, будзе стымуляваць іх да эфектыўнай працы. “Паляпшэнне харчавання работнікаў – вельмі важная ўмова пры амаль двухразовым росце аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі на ААТ “Белсолад”, – пераканана гаворыць генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Шкабара і падкрэслівае “плюсы” белсоладаўскай карпаратыўнай сталоўкі: – Гэта не тое настальгічнае грамадскае харчаванне са стандартным меню. У абедзеннай зале нашай сталовай змогуць штодня абедаць сотні чалавек, а якасці страў у ёй могуць пазайздросціць добрыя кафэ і нават рэстараны. Нязменным застаўся толькі прынцып самаабслугоўвання. Дарэчы, для ўладальнікаў завадскіх пропускаў прадугледжана скідка на абеды”.
Марыя ФЕДАРУК, “НТ”,
г. Іванава.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля