У Міжнародны дзень урача Брэсцкая цэнтральная паліклініка прыняла гарадскую канферэнцыю медыкаў

У Міжнародны дзень урача Брэсцкая цэнтральная паліклініка прыняла гарадскую канферэнцыю медыкаў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Дзеля выхавання гонару за сваю прафесію і ўзняцця яе прэстыжу ў Міжнародны дзень урача ў Брэсцкай цэнтральнай паліклініцы прайшла гарадская канферэнцыя медыцынскіх работнікаў

Прафесіянальнае свята медыцынскія работнікі ў Беларусі адзначаюць летам, а ў першы панядзелак кастрычніка далучаюцца да мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня ўрача. Між іншым, ініцыятыва адзначаць гэта свята паслядоўнікаў Гіпакрата належыць Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і ўстанавілі яго для таго, каб згуртаваць урачоў усяго свету, падштурхнуць іх да актыўных дзеянняў. Міжнародны дзень урача падтрымалі і ў калектыве Брэсцкай цэнтральнай паліклінікі – у гэтай установе аховы здароўя прайшла канферэнцыя.
Адкрываючы яе, галоўны ўрач Мікалай Красоўскі ўзгадаў поспехі ў развіцці медыцыны ў Брэсце. Асабліва падкрэсліў, як важна, што медыцынская сям’я папоўнілася –
60 маладых спецыялістаў прыйшлі ў гэтым годзе, 11 з іх – на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі. Нарэшце зрушылася праблема недахопу спецыялістаў вузкага профілю, хоць канчаткова яна пакуль не вырашана. Па словах Мікалая Васільевіча, з пастаўленымі задачамі брэсцкія медыкі ведаюць, як справіцца: сістэма аховы здароўя можа працаваць якасна і быць даступнай.
Гарадская канферэнцыя мела і навукова-даследчы, пазнавальны характар. Распавесці аб папулярных, легендарных асобах, якія ўнеслі значны ўклад у медыцыну, было даручана тым, хто сёння працягвае справу Гіпакрата. Напрыклад, намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Брэсцкі абласны анкалагічны дыспансер” Валерый Сушко расказаў пра Мікалая Мікалаевіча Аляксандрава, яго ролю ў развіцці анкалогіі Беларусі. Мала хто ведае, што сёння працуе анкалагічны цэнтр імя М.М. Аляксандрава. Пра Варвару Аляксандраўну Кашавараву-Рудневу, якая ўнесла вялікі ўклад у развіццё айчыннай гінекалогіі, і Карла Іванавіча Гібенталя (ён у XIX стагоддзі прыдумаў і запатэнтаваў спосаб лячэння пераломаў, які выкарыстоўваецца да гэтага часу, у тым ліку і брэсцкімі ўрачамі) расказаў калегам загадчык хірургічнага аддзялення Брэсцкай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Лысковіч.
А закончылася канферэнцыя заахвочваннем ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі. Так адміністрацыя адзначыла лепшых медыцынскіх работнікаў у Міжнародны дзень урача.
Сабіна ГАРАЕВА,
студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Завышэнне расцэнак, прыпіскі аб’ёмаў, памылкі праекціроўшчыкаў прывялі да павелічэння кошту будаўніцтва амаль на 1,6 мільярда рублёў

Следующая запись

15 кастрычніка на стартуе месячнік “Чалавек з белай палкай”