Прынцып узаемнасці

Прынцып узаемнасці

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

павінен захоўвацца ў інфармацыйным супрацоўніцтве дзвюх краін
Напрыканцы кастрычніка ў Мінску, у Інстытуце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Медыясфера Расіі і Беларусі ва ўмовах сучасных геапалітычных трансфармацый”. Грамадскія дзеячы дзвюх краін  і Саюзнай дзяржавы, кіраўнікі і эксперты вядучых аналітычных і сацыялагічных цэнтраў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, сярод якіх былі і брастаўчане, паспрабавалі даць рэальную ацэнку рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы на 2007-2010 гады і выпрацаваць рэкамендацыі па ўдасканаленні сумеснай дзейнасці ў інфармацыйнай сферы на бліжэйшы час.
Усе выступоўцы, як адзін, гаварылі аб ключавой ролі СМІ ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці, іх асаблівай значнасці ў развіцці інтэграцыйных працэсаў.
Адзначаючы, што Беларусь ніколі не абмяжоўвала сваю інфармацыйную прастору – у нас распаўсюджваецца звыш 5 тысяч расійскіх выданняў, міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі лічыць: у інфармацыйным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі павінен захоўвацца прынцып узаемнасці.
Цалкам магчыма стварыць адзіную інфармацыйную прастору, не без падстаў сцвярджаў прэзідэнт Міжнароднай Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё Алег Папцоў, але “нам патрэбна праўда”. Ды як яе знайсці? А калі знаходзім – як яе падаць? “Адна з найпершых задач – стварыць заслону абалваньванню народаў”, – казаў расійскі госць.
Як паказалі даследаванні, расіяне ведаюць пра нас значна менш, чым мы – пра іх. Беларусы могуць падпісацца на любую расійскую газету, а ў Расіі выпісаць беларускае выданне чамусьці праблематычна. І пра такія прыкрыя факты з горыччу гаварыў генеральны дырэктар БЕЛТА Дзмітрый Жук. Ды толькі, па меркаванні многіх удзельнікаў форуму, калі мы сабраліся разам і з улікам таго, што рускі і беларускі народы хочуць будаваць Саюзную дзяржаву, рэальна паўплываць на яе будучае развіццё. І гэта таксама залежыць ад нас, журналістаў. Ад нашай адказнасці…
Галіна МАЗІНА, “НТ”,
г. Мінск.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Палац надзей

Следующая запись

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “Трагедыя на “Пінскдрэў” – агульная бяда і сур’ёзны ўрок на будучыню”