Беларусь

  • Главная
  • На першым плане
  • Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “Трагедыя на “Пінскдрэў” – агульная бяда і сур’ёзны ўрок на будучыню”

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “Трагедыя на “Пінскдрэў” – агульная бяда і сур’ёзны ўрок на будучыню”


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне родным і блізкім работнікаў прадпрыемства “Пінскдрэў”, якія загінулі і памерлі ў выніку аварыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.
“Трагедыя, якая забрала жыцці блізкіх вам людзей, усхвалявала ўсіх грамадзян Беларусі. Гэта не толькі ваша асабістае гора, а наша агульная бяда і сур’ёзны ўрок на будучыню, – гаворыцца ў спачуванні. –  У гэты жалобны час мужайцеся і не падайце духам. Вы і ўсе, хто пацярпеў у тым страшным пажары, заўсёды можаце разлічваць на падтрымку дзяржавы. Мы прыкладзём максімальныя намаганні, каб больш не дапусціць такога ў нашай краіне. Сілы і вытрымкі вам. Светлая памяць аб вашых родных назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах”.
* * *
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў Указ №565 «Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі сем’ям (блізкім родзічам) загінулых (памерлых) і асобам, якія пацярпелі ў выніку надзвычайнага здарэння ў сумесным таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Пінскдрэў-ДСП».
Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.
Указам прадугледжваецца выплаціць: 1500 базавых велічынь (52,5 мільёна рублёў) – аднаму з членаў сям’і ці блізкіх родзічаў загінулага (памерлага); 600 базавых велічынь (21 мільён рублёў) – людзям, якія атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні; 300 базавых велічынь (10,5 мільёна рублёў) – людзям, якія атрымалі менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Усе выплаты пацярпелым будуць ажыццёўлены за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
ДНІ
ЖАЛОБЫ
Распараджэннем старшыні аблвыканкама 3 і 4 лістапада былі аб’яўлены ў вобласці днямі жалобы ў сувязі са смерцю людзей у выніку аварыі ў цэху ДСП ЗАТ “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”. Два дні на тэрыторыі Берасцейшчыны былі прыспушчаны Дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь і сцягі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а ўстановамі культуры і рэгіянальнымі тэлерадыёкампаніямі адменены забаўляльныя мерапрыемствы і перадачы. Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар выказаў смутак па загінулых грама-дзянах Беларусі і спачуванні іх родным і блізкім.
* * *
Грошы для аказання дапамогі пацярпелым ад аварыі на ЗАТ “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў” можна пералічыць на разліковы рахунак прыхода храма Святой велікамучаніцы Варвары г. Пінска:
№3015520162218, “Прыорбанк”
ОАО ЦБУ 506
г. Пінска, код 1530011749, УНН 200320085.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля