“Рыбны” крымінал

“Рыбны” крымінал

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Камітэт дзяржкантролю вобласці правёў праверку філіяла “Рыбгас “Сакалова” ААТ “Палессегіправадгас”
У ходзе яе  ўстаноўлены не толькі факты ігнаравання ім рэалізацыі мерапрыемстваў, якія прадугледжаны  Дзяржаўнай праграмай развіцця рыбагаспадарчай дзейнасці  на 2011-2015 гады, але і прад’яўлення ў органы дзяржаўнай статыстыкі недакладных справаздачных дадзеных, нясвоечасовай выплаты заработнай платы. Выяўлены таксама парушэнні дзеючага заканадаўства аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, аб абыходжанні з адходамі, знешнеэканамічнай дзейнасці, заняткаў безліцэнзійнай дзейнасцю (міжнародныя аўтамабільныя перавозкі) і іншыя.
Разам з гэтым, устаноўлена, што да цяперашняга часу на рахункі прадпрыемства не паступілі грашовыя сродкі ў  памеры 3,4 мільёна расійскіх рублёў ад рэалізацыі ім за межы рэспублікі ў перыяд з 26.12.2011 г. па 28.01.2012 г. жывой рыбы ў колькасці больш за 51 тону.
Па матэрыялах праверкі філіяла “Рыбгас “Сакалова” ААТ “Палессегіправадгас” Камітэтам дзяржкантролю да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 адказных асоб на суму 10,8 мільёна рублёў. На ААТ “Палессегіправадгас” накладзены штраф у памеры 942,3 мільёна рублёў.
Матэрыялы праверкі перададзены ва ўпраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Брэсцкай вобласці, якім па  сумесна  праведзеных з УУС аблвыканкама следчых мерапрыемствах, у адносінах да былога кіраўніка рыбгаса ўзбуджана крымінальная справа.
Віктар ВАСІЛЕЎСКІ,
спецыяліст КДК Брэсцкай вобласці.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Мода на “беларускасць”?..

Следующая запись

Пройдзе “прамая лінія” з намеснікам старшыні аблвыканкама Леанідам ЦУПРЫКАМ