Беларусь

Ад пячэння і соку сытым не будзеш


Праведзеныя спецыялістамі Камітэта дзяржкантролю маніторынгі па пытаннях арганізацыі школьнага харчавання ў вобласці выявілі шэраг парушэнняў і недахопаў
Гэта і невыкананне тэхналогіі прыгатавання страў, іх аднастайнасць, парушэнне правіл іх падачы. А яшчэ – адсутнасць тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання, інвентару.
Адзін са званкоў на “гарачую лінію” прывёў у агульнаадукацыйную школу в. Мінянка Кобрынскага раёна.
Яшчэ перад пачаткам навучальнага года спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выявілі шэраг парушэнняў у харчовым блоку і не дазволілі яго выкарыстанне для прыгатавання ежы. Як часовае выйсце са становішча, тут арганізавалі “падтрымліваючае харчаванне” ў выглядзе бутэрброда, пячэння з чаем або напіткам.
Пытанне аднаўлення функцыянавання харчовага блоку да цяперашняга часу не вырашана. Пагоршыла сітуацыю і тое, што ў Мінянцы ў чарговы раз адбыўся парыў мясцовага водаправода. У выніку гэтага “дзяжурным сняданкам” школьнікаў на працягу пэўнага перыяду былі толькі пячэнне і нектар апельсінавы, якімі і чарвячка наўрад ці заморыш – не тое, што наясіся.
Віктар ВАСІЛЕЎСКІ,
спецыяліст КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля