Штодзень з гаспадарак Брэстчыны на прыёмныя пункты паступае каля 9 тысяч тон цукровых буракоў

Штодзень з гаспадарак Брэстчыны на прыёмныя пункты паступае каля 9 тысяч тон цукровых буракоў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Натхнёныя небывалым ураджаем хлеба і высокай узнагародай за перамогу ў рэспубліканскім спаборніцтве на жніве, якую на “Дажынках-2012” у Горках старшыні аблвыканкама Канстанціну Сумару ўручыў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, земляробы Брэстчыны працягваюць асеннія палявыя работы.
Уборка цукровых буракоў – адна з галоўных. Салодкія караняплоды вырошчваліся на плошчы 22903 гектары. Па стане на 26 верасня яны былі выкапаны на 4474 гектарах. Найбольш актыўна ўборка цукровых буракоў вядзецца ў Жабінкаўскім (44,4% да ўборачнай плошчы), Іванаўскім (28,7%), Ляхавіцкім (24,2 %) і Пружанскім (22,2%) раёнах. З поля салодкія караняплоды адвозяцца на буракапрыёмныя пункты.
Ураджайнасць цукровых буракоў радуе. У сярэднім па вобласці кожны гектар дае па 408 цэнтнераў, што значна вышэй, чым летась. У Іванаўскім раёне атрымліваюць больш за 450, у Камянецкім – больш за 460 цэнтнераў салодкіх караняплодаў. Ну, а роўных няма ляхавіччанам: тут з кожнага гектара накопваюць амаль па 485 цэнтнераў.
Адначасова з уборкай цукровых буракоў сельгаспрадпрыемствы вядуць іх продаж дзяржаве. У лік дзяржзаказу яны рэалізавалі ўжо больш за 142 тысячы тон салодкіх караняплодаў, што складае 17,5 працэнта да плана.
Надзея ВЕРАС, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Заўтра ў кінатэатры “Беларусь” адкрываецца VIII Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў

Следующая запись

У Жабінцы вызначылі чэмпіёна раёна па футболе