Сёння – Сусветны дзень некурэння

Сёння – Сусветны дзень некурэння

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя больш за 5,5 мільёна чалавек у свеце штогод паміраюць па прычынах, якія звязаны з курэннем. Узровень распаўсюджання тытунёвай эпідэміі і ў нашай краіне застаецца высокім: у Беларусі кураць больш за 47 працэнтаў мужчын і 17 – жанчын, а больш за палову насельніцтва церпіць ад наступстваў пасіўнага курэння, калі чалавек знаходзіцца побач з курцом ці дыхае забруджаным тытунём паветрам у грамадскіх і іншых месцах. Такой сумнай статыстыкай пацвярджалі свае аргументы ўдзельнікі «круглага стала» на тэму «Сусветны дзень некурэння: прафілактыка анкалагічных хвароб», які прайшоў у абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Гэтым мерапрыемствам пачалася інфармацыйна-прафілактычная акцыя, якую сумесна арганізавалі на Берасцейшчыне медыкі, міліцыя, пажарныя, маладзёжныя і іншыя грамадскія арганізацыі.
На думку Галіны Стасевіч, загадчыка аддзела грамадскага здароўя, неабходна павышаць дасведчанасць людзей аб шкодзе курэння. А галоўны ўрач абласнога наркалагічнага дыспансера Аляксандр Бяльдэйка перакананы: змагацца найперш трэба за тое, каб падлеткі пазбягалі цыгарэтнай спакусы. Што тычыцца дарослых, дык тут медыкі заклапочаны сур’ёзна: расце колькасць анкалагічных паталогій, а сувязь паміж узнікненнем раку і тытунём устаноўлена адназначная.
Безумоўна, маладое пакаленне бярэ за прыклад старэйшых. Таму антытытунёвую кампанію, напрыклад, супрацоўнікі органаў аховы правапарадку вырашылі падтрымаць практычна: упраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама абвясціла акцыю «Сіла волі ёсць!» Міліцыянеры, якія адмовяцца ад шкоднай звычкі, будуць заахвочаны.
Святлана ТАБОЛІЧ, «НТ».

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Майстар-клас валадарам ліній і плям

Следующая запись

Гатуем чахахбілі “Гараскоп”