Беларусь

  • Главная
  • Акцыі
  • Учора ў кінатэатры “Беларусь” завяршыўся Тыдзень французскага кіно

Учора ў кінатэатры “Беларусь” завяршыўся Тыдзень французскага кіно


На працягу культурнай акцыі, з 15 па 20 лістапада, брастаўчане вывучалі гісторыю і культуру Францыі пры дапамозе аднаго з самых папулярных відаў мастацтва – кінематографа. За гэты перыяд у кінатэатры “Беларусь” паказалі пяць стужак, жанравая разнастайнасць якіх узыходзіць ад камедыі да драмы. Насычаны кінатыдзень, арганізаваны КУП “Брэстаблкінавідэапракат” сумесна з Пасольствам Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, праходзіць у абласным цэнтры ў восьмы раз, і нават капрызнае надвор’е не псуе задавальненне ад прагляду.
Сёлета горад над Бугам наведала Ліз Тальбо Барэ, саветнік па супрацоўніцтве і культуры Пасольства Францыі ў Беларусі. На цырымоніі адкрыцця традыцыйнай восеньскай імпрэзы замежная госця ахвотна пракаменціравала і даўняе сяброўства з Брэстам, і прапанаваныя гледачам стужкі. Усе яны, дарэчы, выйшлі на экраны пасля 2006 года, а некаторыя нават намініраваліся на нацыянальную кінаўзнагароду Францыі “Сезар”.
Адкрыла мерапрыемства гістарычная драма “Жан дэ Лафантэн – выклік лёсу”. Свае інтэрпрэтацыі парыжскага перыяду жыцця вядомага пісьменніка паказаў рэжысёр Даніэль Вінь. Таксама публіка пабачыла даволі папулярныя ў Францыі фільмы “Дзяўчына з Манака”, “Дачка лініі метро”, “Першы сустрэчны”, “Чалавечы фактар”. Стужкі трансліраваліся на мове арыгінала з рускімі субцітрамі.
Тамара ВАСІЛЬКОВА, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля