Беларусь

Маладзёжны мерыдыян


ПАМЯЦІ ГВІШЫЯНІ
У лёгкаатлетычным манежы  прайшоў Міждзяржаўны турнір  па рукапашным баі памяці Дзмітрыя Гвішыяні. Удзел у ім прынялі 175 спартсменаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Першае месца і пераходны кубак – у  каманды брэсцкага клуба “Бусідо”. На другім – “Рубеж” (Луцк, Украіна), трэцяе занялі спартсмены БФСА “Дынама” (Брэст).
БРЭСЦКІ РОБАТ-ГІД
Група маладых вучоных БрДТУ завяршыла распрацоўку робата-экскурсавода. Яны ўжо зрабілі серыю сучасных робатаў на базе інтэлектуальнай шматмэтавай рабатызаванай платформы. Робат-гід  створаны спецыяльна да чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Беларусі ў 2014 годзе. Ноу-хау будзе выконваць функцыю перасовачнай даведачнай станцыі.
“І ЗОРКА ГАРЫЦЬ, І НЕ ВЯНЕ ВЯНОК”
Пад такой назвай у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна арганізавана пазнавальная экспазіцыя, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча. Акрамя таго, бібліятэка сумесна з аддзелам адукацыі Ленінскага раёна  правяла конкурсы сярод аматараў творчасці слыннага беларуса.

ТОЛЬКІ ПА-БЕЛАРУСКУ!
У рамках другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунікацыi
“AD.NAK!” 16 лістапада адбыліся семінары, прысвечаныя вынікам сёлетняга фэсту і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты ў галіне мас-медыя і камунікацыі, прадстаўнікі рэкламных агенцтваў, дызайн-студый, аддзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў рэгіёна.
НАШЫ НА “ФАКТАРЫ СМЕХУ”
У здымках новага гумарыстычнага шоу “Фактар смеху” на тэлеканале АНТ прынялі ўдзел брастаўчане – рэзідэнты камеды-шоу “Адлюстраваныя ў лужынах”. Выступленнем тэлегледачоў парадуюць дуэт “Хурма”, Алег Кіргінцаў, Аляксандр Канцярук, Андрэй Гашаў, Кірыл Шамардзін і Сяргей Пятрухін. Прэм’ера ў тэлеэфіры адбудзецца 26 лістапада.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля