СОЛІ ХОПІЦЬ УСІМ

СОЛІ ХОПІЦЬ УСІМ

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

14 вагонаў запатрабаванага берасцейцамі прадукту прыбудуць у бліжэйшы час
Асабіста мне такога назіраць раней не даводзілася: за апошнія некалькі дзён з прылаўкаў магазінаў знікла соль. Небывалы ажыятаж назіраецца ва ўсіх гандлёвых кропках. Навошта ж людзі, нібыта плюшкіны, назапашваць невядома які стратэгічны запас? Што яны потым будуць рабіць з гэтым “скарбам”, скарыстацца якім можна будзе толькі з дапамогай малатка – няйнакш? Ці ёсць падстава скупляць соль?
Як паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг, сітуацыя пад кантролем – солі хопіць усім.
– З базай “Бакалея” ўзгоднена да пастаўкі 14 вагонаў солі, у тым ліку 8 – для Брэста, – расказаў 19 мая намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Сяргей Абрамчук. – Таму не варта паддавацца неабгрунтаваным хваляванням і скупаць у велізарнай колькасці соль.
У дадзенай сітуацыі пацярпелі людзі, якім неабходна соль з-за таго, што яна проста скончылася, а яны не змаглі купіць нават пачак – затое хтосьці дома стварыў склад.  У гэтай сувязі хочацца параіць: перад тым, як траціць грошы на бессэнсоўныя пакупкі, задумайцеся над тым, што будзеце рабіць з такімі буйнымі запасамі. Тым больш, што адной соллю сыты не будзеш…
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

ЯКІЯ ЖАЛЮЗІ ЛЕПШЫЯ?

Следующая запись

У мінулую суботу ў Брэсце асабісты прыём грамадзян правёў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір МАКЕЙ