Толькі шчаслівая выпадковасць выратавала 50 рыбакоў…

Толькі шчаслівая выпадковасць выратавала 50 рыбакоў…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У сувязі з пацяпленнем і пад уздзеяннем сонечных промняў лядовае пакрыццё на вадаёмах Брэстчыны хутка падтайвае. Лёд з кожным днём робіцца ўсё больш порыстым, рыхлым, слабым і ўяўляе рэальную небяспеку для людзей.
Падчас крыгаходу і паводкі нават падыходзіць да краю берага вельмі небяспечна: размыты вадой, ён часта абвальваецца. Вясновы лёд асаблівую пагрозу ўяўляе для тых, хто жыве паблізу ракі, возера ці іншага вадаёма, а таксама для аматараў рыбалкі. Прывыкнуўшы зімой карыстацца сцяжынкамі і пераходамі па лёдзе, праводзіць шмат гадзін на вадаёме, многія забываюць пра небяспеку.
Настойліва рэкамендуем не рызыкаваць сваім жыццём, устрымацца ад наведвання вадаёмаў і знаходжання на лёдзе ў небяспечны перыяд. Шматлікія прыклады мінулых гадоў пераконваюць у гэтым. Так, у сакавіку 2010 года падчас раставання снегу і лёду пацярпелі 7 жыхароў Брэстчыны, а ў студзені-лютым 2011 года – 2 чалавекі. Асаблівы неспакой выклікаюць рыбакі, якія выпрабоўваюць лёс на сакавіцкім лёдзе шматлікіх вадаёмаў вобласці. Перадумова для надзвычайнага здарэння мела месца на возеры Белае ў Бярозаўскім раёне 9 сакавіка 2011 года, калі прыблізна 50 рыбакоў апынуліся ў крытычнай сітуацыі на адколатай крызе, якая свабодна дрэйфавала на паверхні вадаёма. І толькі па шчаслівай выпадковасці ніхто не патануў.
Беражыце сябе і захоўвайце элементарныя правілы бяспекі!
Рамуальд САДОЎСКІ,
старшыня Брэсцкага
абласнога савета ТВВАД.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

“Шукайце раўнавагу!”

Следующая запись

Пачуцці душы, узрушанасць сэрца