У эфіры – “Радыё Брэст”
Дзесяць гадоў таму на хвалі 104,8 ва УКХ-дыяпазоне ўпершыню загучалі пазыўныя першага ў нашым рэгіёне FM-радыё – “Радыё Брэст”
За гэты час вытрымана не абы-якая канкурэнцыя. Сёння “Радыё Брэст” стала сапраўдным брэндам гарадскога эфіру, і каманда яго ўжо даўно моцна стаіць на нагах. Гэта тыя, хто збірае навіны, стварае “прамы” эфір. Гэта вядучыя, якія ўсімі сіламі імкнуцца падтрымаць настрой, павесці за сабой слухача. Не трэба забывацца і пра гукарэжысёраў. Хоць мы іх не бачым і не чуем, менавіта яны афармляюць эфір, робяць яго яшчэ больш насычаным і цікавым.
Ужо даўно ні адна падзея ў рэгіёне не праходзіць без
удзелу каманды “Радыё Брэст”, якая заўсёды імкнецца быць бліжэй да слухачоў. Шмат акцый праве-дзена – “Ведай нашых”, “Зорны футбол”… Да гэтага часу ўзгадваюць і першую – “Народны дыджэй”. Менавіта дзякуючы гэтаму конкурсу, на радыё прыйшлі бліскучыя спецыялісты – сапраўды таленавітыя і сапраўды з народа. Напрыклад, Паша Пчолкін. Сёння Павел – галоўны рэдактар радыё. Як калісьці яго, цяпер на радыё зычліва сустракаюць маладых людзей, ахвотна вучаць іх і дапамагаюць.
Ужо 10 гадоў любоў да радыё і жаданне быць прафесіяналамі яднаюць каманду энтузіястаў “Радыё Брэст”. Яны дасягнулі многага, але планаў шмат. Новыя праекты, адкрыццё яшчэ адной радыёстанцыі “Горад FM”, стварэнне новага сайта “Радио Брест.by”, які ўжо вяшчае ў інтэрнэт-дыяпазоне. У планах на будучы год – наладжваць кантакт з брэсцкімі і рэгіянальнымі музыкантамі, маладымі гуртамі. Актыўнае знаёмства слухачоў з тымі, хто сёння яшчэ пакуль рэпеціруе ў гаражах. У задумках – і новае тэхнічнае абсталяванне. Слухачы змогуць чуць больш чыстае, якаснае вяшчанне. У перспектыўнасці такіх змен упэўнена кіраўнік тэлерадыёкампаніі “Брэст” Ларыса Дабрадомава. Кіраўніцтва ТРК і FM-радыё правялі спецыяльную прэс-канферэнцыю перад тым, як распачалося святочнае дзейства на галоўнай плошчы абласнога цэнтра.
Адкрыццём новага сезона традыцыйна “Радыё Брэст” падзялілася з жыхарамі і гасцямі горада над Бугам. На плошчы Леніна ў мінулую суботу арганізатары падрыхтавалі сюрпрыз сваім слухачам. Пазітыўныя эмоцыі, танцы, прыемныя нечаканасці і падарункі –
усё для самых адданых сяброў радыё. У госці да брастаўчан завітала фіналістка конкурсу дзіцячага Еўрабачання Ангеліна Піпер – каб павіншаваць юбіляраў, а таксама заспяваць песню “Мы танцуем джаз”, з якой і будзе прадстаўляць нашу краіну на конкурсе ў гэтым го-дзе. Адзначаць дзясяты дзень нараджэння брэсцкіх радыстаў прыйшлі творчыя госці – гурты “Спасение”, “Тяни-Толкай”, Ніна Багданава і група “Дрозды”.
Мора пазітыўных эмоцый, уражанняў і проста добры настрой… Вось што атрымалі сябры “Радыё Брэст” за тое, што кожную раніцу ўключаюць прыёмнік на хвалі 104,8. І за сваю адданасць рэгіянальнаму
FM-радыё.
Сабіна ГАРАЕВА,
студэнтка БрДУ
імя А.С. Пушкіна.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.