Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • У пятніцу на “прамую лінію” “НТ” завітае кіраўніцтва філіяла “Аўтобусны парк №1 г. Брэста”

У пятніцу на “прамую лінію” “НТ” завітае кіраўніцтва філіяла “Аўтобусны парк №1 г. Брэста”


У вас ёсць пытанні па транспартным забеспячэнні перавозак пасажыраў на маршрутах рэгулярных гарадскіх зносін? А можа, вы хацелі б нешта высветліць у арганізацыі прыгараднага аўтобуснага руху? Тады тэлефануйце на “прамую лінію” “НТ” 27 верасня з 14.00 да 15.30 па нумары ў Брэсце 8(0162)20-46-53. На пытанні адкажуць дырэктар філіяла “Аўтобусны парк №1 г. Брэста” ААТ “Брэстаблаўтатранс” Павел Мікалаевіч ЗАБАЎСКІ, намеснік дырэктара па перавозках Уладзімір Яўгенавіч ФІНЦІСАЎ і намеснік начальніка аддзела перавозак Іван Васільевіч ДАЦЫК.
Пытанні можна задаць папярэдне па тэлефонах: 42-26-26, 42-93-12 (аўтапарк) і 20-57-57 (рэдакцыя) у рабочыя дні з 9.00 да 16.30 (перапынак на абед – з 13 да 14 гадзін).

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля