Беларусь

  • Главная
  • Актуальна!
  • Жадаючых прайсці ЦТ сёлета менш, чым было летась, амаль на 5 тысяч чалавек

Жадаючых прайсці ЦТ сёлета менш, чым было летась, амаль на 5 тысяч чалавек


Завяршылася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. На Брэстчыне пропускі на ЦТ атрымалі 68407 абітурыентаў. Для параўнання: у мінулым годзе было выдадзена 73,5 тысячы пропускаў. Звязана гэта з тым, што выпускнікоў у краіне і, у прыватнасці, на Брэстчыне стала менш. У вобласці выпускнікамі 2012
года сталі 12280 чалавек, або на тысячу менш, чым летась.
Лідарам у спісе прадметаў цэнтралізаванага тэсціравання з’яўляецца матэматыка, а самай незапатрабаванай стала іспанская мова.
Першы іспыт адбудзецца 13 чэрвеня. Адкрые марафон беларуская мова, 14 чэрвеня – іспыт па рускай мове, 16-га –па біялогіі, 17-га – па матэматыцы. ЦТ па грамадазнаўстве прызначана на 19 чэрвеня, па хіміі – 20, сусветнай гісторыі навейшага часу – 21, фізіцы – 23.
Гісторыю Беларусі будуць здаваць 24 чэрвеня, а замежныя мовы – 26. Завяршыць цэнтралізаванае тэсціраванне геаграфія, якую абітурыенты будуць здаваць 27 чэрвеня.
Рэзервовы дзень для абітурыентаў, якія па ўважлівай прычыне своечасова не прынялі ўдзел у ЦТ у асноўны дзень, –4 ліпеня.Пачатак усіх іспытаў – у 11 гадзін.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля