На Брэстчыне прайшла другая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы”: праблемы і перспектывы даследавання”

На Брэстчыне прайшла другая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы”: праблемы і перспектывы даследавання”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Форум аб’яднаў вучоных з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы і Казахстана. Вынікам іх сумеснай работы стала стварэнне электроннага рэсурсу “Кнігазбор рода Сапегаў”. Наступным этапам з’яўляецца віртуальная рэканструкцыя літаратурнай спадчыны іншых знакамітых родаў і старасвецкіх бібліятэк.
У цэнтры ўвагі даследчыкаў падчас канферэнцыі былі пытанні захавання  рэгіянальных асаблівасцей помнікаў кніжнай культуры, кніжнай справы на Брэстчыне. Абмяркоўвалася нават магчымасць вярнуць фаліянт Берасцейскай бібліі ў Брэст.
Адбылося таксама першае пася-джэнне міжнароднага савета праекта абласной бібліятэкі “Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Юзафа Крашэўскага”, адобранага ЮНЕСКА.
Безумоўна, вяртанне чытачам помнікаў кніжкай культуры будзе цікава і моладзі, якая імкнецца ведаць гісторыю і традыцыі Бацькаўшчыны.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Памятныя падарункі рэдакцыя ўручыла начальнікам аддзяленняў сувязі Пінскага РУПС

Следующая запись

Жадаючых прайсці ЦТ сёлета менш, чым было летась, амаль на 5 тысяч чалавек