Памятныя падарункі рэдакцыя ўручыла начальнікам аддзяленняў сувязі Пінскага РУПС

Памятныя падарункі рэдакцыя ўручыла начальнікам аддзяленняў сувязі Пінскага РУПС

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Паштовых работнікаў мы называем калегамі. І памылкі тут аніякай няма. Менавіта работнікі паштовай сувязі дапамагаюць у арганізацыі падпіскі на газету, займаюцца яе распаўсюджваннем. Чым не калегі?!

На мінулым тыдні давялося пабываць на сходзе паштавікоў Піншчыны. Выказалі ім шчырыя словы падзякі за падтрымку газеты. А да слоў дадалі кнігі творчага праекта “НТ” “Успамін пра імгненне”, якія ўручылі самым актыўным нашым сябрам. У паштовым аддзяленні №8 г. Пінска, дзе начальнікам Ала Шпакоўская, было падпісана ў I паўгоддзі 100 экзэмпляраў “Народнай трыбуны”. У Парэчча ў аддзяленне сувязі прыходзіць 45 газет (начальнік АПС Ніна Лазюк), а ў Чухава – 33 (начальнік АПС Валянціна Гузарэвіч).
Безумоўна, мы разлічваем на падтрымку паштавікоў Піншчыны і іншых раёнаў вобласці і ў II паўгоддзі. Падпіска ўжо абвешчана, а прызы лепшым у падпісной кампаніі мы таксама падрыхтуем.
Тэкст і фота
Святланы ТАБОЛІЧ, “НТ”,
Пінскі раён.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

25 мая вядомаму беларускаму пісьменніку Міколу Купрэеву споўнілася б 75 гадоў

Следующая запись

На Брэстчыне прайшла другая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы”: праблемы і перспектывы даследавання”