Беларусь

Пад бляск медалёў


У аблвыканкаме адбыўся прыём для лепшых спартсменаў вобласці
Падводзячы вынікі мінулага года, нельга не ўспомніць пра дасягненні ў вялікім спорце нашых землякоў, якія радавалі і прымушалі хвалявацца нават людзей далёкіх ад спорту. Гімнастыка, бокс, цяжкая атлетыка, каратэ, тэквандо, армрэслінг, веславанне акадэмічнае, а таксама на байдарках і каноэ – у гэтых відах спорту берасцейцы дасягнулі выдатных поспехаў.
Для лепшых спартсменаў вобласці напярэдадні Новага года прайшоў урачысты прыём у абл-выканкаме. Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар уручыў ім дыпломы і каштоўныя падарункі. Асабліва падзякаваў кіраўнік вобласці бронзаваму прызёру лыжных гонак на Параалімпійскіх гульнях у Ванкуверы Дзмітрыю Лобану, які стаў першапраходцам у гэтым відзе спорту. У сваю чаргу спартсмены выказалі словы ўдзячнасці губернатару за тое, што вырашаны ўсе праблемы, якія згадваліся на папярэдніх сустрэчах. Так, напрыклад, бронзаваму прызёру па спартыўных танцах на калясках сярод інвалідаў Ганне Сірацюк створаны цудоўныя ўмовы для трэніровак. Іншыя трэнеры і іх выхаванцы заўважылі, што значна лягчэй стала вырашацца жыллёвае пытанне.
Напрыканцы Канстанцін Сумар пажадаў поспехаў і ўдачы ў падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў 2012 года. Ён выказаў надзею, што запаветныя ліцэнзіі на ўдзел атрымаюць усе 47 кандыдатаў. Спартсмены расказалі, што настроены толькі на перамогу, і паабяцалі не расчараваць землякоў.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота Юрыя МАКАРЧУКА, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля