Цана пытання – 100 долараў

Цана пытання – 100 долараў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Супрацоўнікі ўпраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў УУС аблвыканкама затрымалі выкладчыка факультэта фізвыхавання БрДУ імя А.С. Пушкіна. Па інфармацыі прэс-службы ўпраўлення, ён атрымаў 100 долараў ад студэнта 4 курса за вырашэнне пытання аб станоўчай адзнацы на экзамене па прадмеце “Лячэбная фізкультура і масаж”. Узбуджана крымінальная справа. Супрацоўнікі міліцыі маюць інфармацыю аб дачыненні выкладчыка і да іншых інцыдэнтаў. Паведаміць аб проціпраўных дзеяннях можна па тэлефонах: 45-67-91, 27-56-67. Узнагароджанне гарантуецца.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Рэха падзеі: “Студзеньскія музычныя вечары”

Следующая запись

У Прыбужжы пройдуць здымкі расійска-ўкраінскага мастацкага фільма “Свяціцель-хірург”