Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці вырасце амаль удвая

Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці вырасце амаль удвая

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох год вырасце амаль удвая са студзеня 2013 года. У беларускім парламенце дэпутаты разгледзелі Закон Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”. Адно з галоўных новаўвядзенняў – змена механізму разліку штомесячных дапамог і яго дыферэнцыяцыя ў залежнасці ад чарговасці нараджэння дзіцяці. Так, памер дапамогі будзе прывязаны не да бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, як цяпер, а да сярэднямесячнай заработнай платы па краіне. Прычым, калі яна паменшыцца, гэта не прывядзе да памяншэння памеру дапамог.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

У рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза вярнулася Снягурка

Следующая запись

На “Еўрабачанні-2013” Беларусь прадставіць Алёна Ланская