Правінцыяльны характар. Які ён?

Правінцыяльны характар. Які ён?

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Лічыцца, што эмансіпацыя характэрна больш для вялікіх гарадоў, але і ў правінцыі жаночы характар праяўляецца ўсё актыўней. Бізнес, сельская гаспадарка, гандаль, дзяржаўная служба – пералічваць сферы, дзе жанчыны дасягнулі пэўных вынікаў, можна бясконца. Гэтая сітуацыя з’яўляецца прыкладам для моладзі. Ці закранула эмансіпацыя малыя гарады? На сувязі – Драгічын.
Наталля МАЦУКА:
– Я толькі нядаўна скончыла ўніверсітэт. Цяпер працую бухгалтарам у філіяле “ШАНС” Драгічынскага райспажыўтаварыства. З’яўляюся маладым спецыялістам, а таму гаварыць пра дасягненні яшчэ рана. Нягледзячы на маладосць, задумваюся аб кар’ерным росце. Хачу, каб у будучым атрымалася спалучаць і працу, і сям’ю. Тут многае залежыць ад выбранніка. Калі мужчына – лідар у сям’і і кіруе з розумам, дык і пра эмансіпацыю думаць не выпадае. Аднак гэта не значыць, што ў жанчыны не павінна быць сваіх інтарэсаў. Я, напрыклад, захапляюся ўсходнімі танцамі, шэйпінгам і бегам. Жаночая сутнасць вельмі шматгранная, таму не трэба стрымліваць яе патэнцыял і абмяжоўваць чатырма сценамі. Для таго, каб у сям’і было шчасце, варта адшукаць залатую сярэдзіну паміж асабістымі амбіцыямі і сямейнымі абавязкамі.
Дар’я КАЛОДЗІЧ:
– Думаю, што эмансіпацыя – звычайная з’ява ў сучасным грамадстве. Часам дамінуючая пазіцыя жанчыны выклікана абставінамі, і нічога неардынарнага тут няма. Не разумею, чаму ў нас выклікае здзіўленне і непаразуменне, калі мужчына бярэ водпуск па доглядзе дзіцяці ці ахвотна займаецца хатнімі справамі. Праблема не ў канкрэтных жанчынах, а ў стэрэатыпным мысленні людзей. Для мяне яркім прыкладам паспяховай жанчыны-лідаркі з’яўляецца маці. Яна працуе загадчыцай аптэкі і выхоўвае нас з сястрой. Я таксама збіраюся, як і яна, стаць фармацэўтам і, калі атрымаецца, дапрацаваць да кіруючай пасады. Пакуль вучуся ў школе і паспяваю займацца грамадскімі справамі, з’яўляюся кіраўніком пярвічкі ГА “БРСМ”. Спадзяюся, што і ва ўніверсітэце працягну актыўную дзейнасць.
Запісала Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Бестселеры ці рэтра?

Следующая запись

Улад ФІЛІПАЎ, лідар гурта “СЛАЙДЫ”: “Роўныя правы і роўныя абавязкі”