“Матылькі” і танцы

“Матылькі” і танцы

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Асалоду ад заняткаў у танцавальным гуртку ў Лунінецкім цэнтры дзіцячай творчасці атрымліваюць і дзеці, і дарослыя
Напэўна, няма ў Лунінцы чалавека, які б не ведаў Святлану Галка. Гэтая прыгожая, абаяльная жанчына – кіраўнік танцавальнага гуртка ў гарадскім Цэнтры дзіцячай творчасці. Вось ужо каторы год выхаванцы Святланы Адамаўны прадстаўляюць Лунінец, а часам і ўвогуле Брэстчыну на шматлікіх конкурсах і турнірах. Нават міжнароднага значэння.

Да Святланы Адамаўны на заняткі прыходзяць дзеткі з пяці гадоў. Кіраўнік нікому не адмаўляе, у гурток прымае ўсіх жадаючых. І здараюцца цуды!
– Часам чую, як самі бацькі кажуць аб тым, што ў іх дзіцяці няма таленту да танцаў, – расказвае Святлана Адамаўна. – Становіцца крыўдна за іх сына ці дачку. Справа ў тым, што ў танцах таленту мала. Тут трэба працаваць. І не абысціся без сілы волі, старання, цярпення.
Выхаванцаў Святланы Адамаўны можна параўнаць з матылькамі. Лёгкія, спрытныя, прыгожа апранутыя. Адно задавальненне назіраць за імі. Нават на рэпетыцыі.
– Нашы зорачкі – Вераніка Ляпко і Святаслаў Чыжык, – знаёміць з юнымі танцорамі Святлана Адамаўна. – Гэта пара неаднаразова займала прызавыя месцы на разнастайных турнірах у сталіцы. Таксама цудоўна танцуюць Марына Лазіцкая і Ягор Гоман, Аня Дырда і Дзіма Рудовіч, Ангеліна Карульская і Кірыл Верас. Хочацца сказаць вялікі дзякуй бацькам гэтых дзяцей, якія заўжды цікавяцца іх поспехамі, дапамагаюць ім і падтрымліваюць у час спаборніцтваў.
Дарэчы, Святлана Адамаўна лічыць, што менавіта імкненне перамагчы робіць дзяцей сапраўднымі лідарамі.
– Не трэба вучыць дзяцей быць такімі, як усе, – кажа яна. – Наадварот, з малых гадоў кожны чалавек павінен ведаць, што ён індывідуальны!
На заняткі да Святланы Адамаўны ходзяць не толькі маленькія лунінчане, але і дзеткі з бліжэйшых да райцэнтра вёсак. Пра кіраўніка танцавальнага гуртка і яны, і іх бацькі кажуць толькі добрыя словы. А падчас выступленняў пад чароўныя гукі музыкі “матылькі” быццам ляцяць у танцы. Захапленне, якое прыносіць задавальненне, прыйшлося даспадобы дзясяткам школьнікаў.
Яна Ткачук, г. Лунінец.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

“Храм майго сэрца”

Следующая запись

Урокі Куклачова