Беларусь

Урокі Куклачова


Знакаміты расійскі артыст прачытаў лекцыю студэнтам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна
Незвычайна было бачыць Юрыя Куклачова без сваіх любімчыкаў і ў новым амплуа. Цяпер Юрый Дзмітрыевіч выступае як настаўнік. Справа ў тым, што зусім нядаўна ён атрымаў званне народнага настаўніка Расіі. Не ўсе ведаюць, што клоўн і аматар кошак яшчэ з’яўляецца аўтарам шэрагу кніг і вучэбных дапаможнікаў, а зараз – і практыкуючым педагогам.
Падчас гастроляў па Брэсцкай вобласці Юрый Куклачоў завітаў у Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна. Студэнты розных курсаў сацыяльна-педагагічнага факультэта, сярод якіх пашчасціла апынуцца і мне,  ахвотна праслухалі эмацыянальную і вельмі пазітыўную лекцыю ад мэтра. Юрый Куклачоў расказаў пра жыццё і творчасць, пра сваіх выхаванцаў, а таксама пра тое, як неабходна цаніць і ствараць дабрыню.
– Ідэя такіх лекцый і ўрокаў вельмі простая: дапамагчы ра-забрацца моладзі са сваім прызваннем ў жыцці, – расказаў Юрый Куклачоў. – Больш пяцідзесяці гадоў таму  сябар нашай сям’і, дзядзька Вася, спытаў у мяне, для чаго я прыйшоў у гэты свет і кім хачу стаць. Стала жахліва ад таго, што я насамрэч не ведаў. Выпадкова па тэлевізары паказвалі кіно з Чарлі Чапліным, і я спарадзіраваў яго, усе прысутныя засмяяліся – тады стала зразумела: буду клоўнам.
Юрый Дзмітрыевіч параіў маладым не паддавацца новым павевам моды, якую навязвае медыйная прастора. Так, напрыклад, на яго думку, нельга ўвогуле глядзець “Дом-2” і іншыя аналагічныя шоу. Шчаслівы чалавек можа быць толькі ў пастаянным каханні. Са сваёй жонкай Аленай Юрый Куклачоў разам 40 гадоў. Студэнтаў асабліва цікавіў сакрэт іх сямейнага даўгалецця. А так сталася, што і ніякага сакрэту тут няма.
Студэнты доўга не адпускалі знакамітага лектара і прасілі расказаць пра тэатр кошак, пра ўражанні аб нашай краіне, аб адносінах да рэлігіі. Кожны адказ народнага педагога грунтаваўся на тым, што навокал павінна быць дабрыня.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля