“BMW Club Brest region” па традыцыі адкрыў летні сезон дабрачыннай акцыяй

“BMW Club Brest region” па традыцыі адкрыў летні сезон дабрачыннай акцыяй

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У гэтыя красавіцкія дні ўдзельнікі аўтаклуба “BMW Club Brest region” наведалі сацыяльны прытулак у пасёлку Пелішча Камянецкага раёна. Уладальнікі “бумераў”неаднойчы праводзілі дабрачынныя акцыі, дапамагаючы дзецям. А вось паездка ў Пелішча была першай, і арганізавана яна сумесна з валанцёрамі арганізацыі “Пасланцы дабра”. Гасцей тут вельмі чакалі, таму, як толькі калона аўтамабіляў наблізілася да прытулку, дзеці высыпалі на вуліцу сустракаць новых сяброў.
– Такія паездкі сталі ўжо добрай традыцыяй, – адзначыў каардынатар клуба “BMW Club Brest region” Юрый Сегянюк. – Мы робім гэта дзеля таго, каб падарыць дзецям казку, якой так не хапае ў паўсядзённасці. І тое, што бачым усмешкі і вялікую радасць у вачах дзяцей, значыць, што наша справа добрая.
Аматары машын маркі “БМВ” прыехалі не з пустымі рукамі. Яны прывезі падарункі, цукеркі, фрукты. Валанцёры арганізавалі самадзейны канцэрт са шматлікімі конкурсамі, майстар-класамі і гульнямі. Акрамя таго, разам з імі прыехалі дзве дзяўчыны-цырульнікі, якія падарылі выхаванцам прытулку модныя стрыжкі.
Дзеці ахвотна асвойвалі аўта- і мотатэхніку. Пракаціцца на модных аўто змаглі ўсе жадаючыя. Шмат гаварылі, жартавалі і ўвогуле добра бавілі час.
– Ні адзін дзень майго жыцця не абыходзіцца без дабрачыннас-ці, – расказала валанцёр Марыя Галачапава. – Цудоўна, што часта сустракаюцца аднадумцы, якія далучаюцца да гэтых добрых спраў. Толькі разам мы зможам тварыць усё больш і больш дабра і дарыць яго тым, хто патрабуе ўвагі.
Аўтасезон-2012 адкрыты. “Бумеры” паехалі, але абавязкова вернуцца, зноў прывязуць пазітыў і добры настрой.  Да новых сустрэч!
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”,
Камянецкі раён.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Аб’яўлены конкурс на прысуджэнне прэміі аблвыканкама ў галіне якасці 2012 года

Следующая запись

У Чарнаўчыцкай школе прайшла выстава гурткоў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Брэсцкага раёна