Аб’яўлены конкурс на прысуджэнне прэміі аблвыканкама ў галіне якасці 2012 года

Аб’яўлены конкурс на прысуджэнне прэміі аблвыканкама ў галіне якасці 2012 года

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У 2012 годзе аб’яўлены чарговы 14-ы конкурс на прысуджэнне прэміі Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці.
Права прадастаўлення матэрыялаў для ўдзелу ў конкурсе маюць усе арганізацыі любой формы ўласнасці, якія займаюцца выпускам прадукцыі (акрамя вытворчасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі) і аказаннем паслуг.
Вызначэнне лаўрэатаў прэміі ажыццяўляецца ў два этапы: па выніках праверкі прадстаўленых матэрыялаў і шляхам правядзення экспертызы на месцах.
Прадпрыемствы (арганізацыі), якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, накіроўваюць у сакратарыят савета па прысуджэнні прэміі Брэсцкага абл-выканкама (на адрас РУП «Брэсцкі ЦСМС») заяўку на ўдзел у конкурсе. Апошні тэрмін прадстаўлення заяўкі ў сакратарыят – 1 верасня 2012 года.
Неабходныя кансультацыі па прэміі Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці можна атрымаць у РУП «Брэсцкі ЦСМС»: 224001, вул. Кіжаватава, 10/1, г. Брэст, тэл. 28-52-51, факс 28-56-08.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на інтэрнэт-сайце РУП «Брэсцкі ЦСМС» (www.csm.brest.by), раздзел «Конкурсы ў галіне якасці».

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

На Століншчыне рыхтуюцца да пленэру ганчароў

Следующая запись

“BMW Club Brest region” па традыцыі адкрыў летні сезон дабрачыннай акцыяй