Беларусь

  • Главная
  • Думкі ўслых
  • Кніжны фаст-фуд не кранае ні розум, ні сэрца, ні душу, але і ў яго ёсць прыхільнікі

Кніжны фаст-фуд не кранае ні розум, ні сэрца, ні душу, але і ў яго ёсць прыхільнікі


Кніжны фаст-фуд не кранае ні розум, ні сэрца, ні душу, але і ў яго ёсць прыхільнікі
Бульварная літаратура – гэта фаст-фуд. Смачна, але не для гурманаў, затое хутка, проста і аператыўна. Адносна танна і няма неабходнасці гатаваць самому.
Вядома, Гюго і Дастаеўскі – гэта крабавае суфле, салаўіныя язычкі ў грушавай падліўцы. Элітная ежа, далікатэс. Такім ласуюцца нетаропка, смакуючы кожны кавалачак главы.
І калі ад фаст-фудавых кніг – цяжар у страўніку і пякотка, а потым – і зусім голад, пасля чаго рука цягнецца да наступнага раманчыка-гамбургера, дык класіка насычае. Розум сыты, усе вітаміны засвойваюцца да кожнай літары і коскі, прыносяць карысць арганізму.
Ёсць такая гульня – “ядомае-неядомае”. І ў кніжных крамах рэгулярна разыгрываюцца партыі падобнага: нескладаныя кніжачкі для масавага спажывання ў мяккай вокладцы, так званыя “лаў-сторы”, крымінальныя аповяды. Усё гэта напаўняе страўнік, падманвае арганізм, але потым становіцца зразумела, што падробка не корміць. Прачытаў – забыў. І ніякіх хваляванняў, эмоцый, перажыванняў, бо нішто ў такім кніжным фаст-фудзе не кранае ні розум, ні сэрца, ні душу.
Вядома, нельга пазбавіць свет зручнага хуткага харчавання. Як і нельга заўсёды есці толькі фаст-фуд. Урачы раяць: карысна чаргаваць. Такая парада прымальная і да чытання. Калі душа просіць насычэння, вядома, лепш “павячэраць” Буніным і Бальзакам. Калі ж гаворка ідзе пра мімалётнае “замарыць чарвячка”, чаму б не закусіць парачкай порцый лёгказасваяльнай Данцовай…
Паліна ВЕСЯЛОВА,
клуб журналістыкі ЦПР,
г. Бяроза.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля