Беларусь

Сотні аб’ектаў Лунінецкай ПМК-19…


На рахунку калектыву дзяржаўнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства “Лунінецкая ПМК-19”  – сотні ўзведзеных аб’ектаў

І няхай гэтыя аб’екты не вечныя, бо нічога вечнага на зямлі няма, яны – плады стварэння рук будаўнікоў. У кожным аб’екце – праца і часцінка душы тых, хто іх узводзіў: рабіў фундамент, выкладваў сцены, тынкаваў, фарбаваў, устаўляў дзверы і вокны, слаў падлогу. Праехаць па ўсіх маршрутах стварэння лунінецкіх  будаўнікоў з аднаго разу  наўрад ці ў каго атрымаецца. Не ўдалося гэтага зрабіць і нам падчас наведвання Лунінца напярэдадні прафесійнага свята будаўнікоў. Мы толькі пабывалі ў новай раённай бальніцы, на ўзвядзенні 18-кватэрнага сацыяльнага жылога дома і праваслаўнага храма ў райцэнтры.
Калі зазірнуць у гісторыю, дык міжкалгасная будаўнічая арганізацыя створана ў сакавіку 1959 года на паі калектыўных гаспадарак  раёна, у 1986 годзе да яе была далучана  ПМК-47 упраўлення “Брэстсельбуд”, а ў 1995-м – будаўнічае ўпраўленне №62 будтрэста №2 горада Пінска: за годы свайго існавання ПМК-19 узвяла ўсе сельскія школы, рамонтна-механічныя двары сельгаспрадпрыемстваў і малочнатаварныя фермы ў раёне, цяпліцу і бальніцу ў вёсцы Кажан-Гарадок, Лунінецкі хлебазавод, водазабор у Мікашэвічах, амбулаторыі, дзіцячыя садкі горада і раёна, дамы культуры, аб’екты сацкультбыту і жылыя дамы ў сельскай мясцовасці, раённую паліклініку. Пабудаваны таксама два пасёлкі для перасяленцаў-чарнобыльцаў з Гомельскай вобласці, пасёлак на 110 дамоў і плавальны басейн у вёсцы Дубаўка. Для сваіх работнікаў за кошт уласных сродкаў узведзены 90-кватэрны дом у 1983 годзе, 72-кватэрны – у 1987-м, 40-кватэрны – у 1992-м. Тады ж інтэрнат арганізацыі  рэканструяваны ў 16-кватэрны жылы дом. А ў 2005-м годзе праведзена рэканструкцыя інтэрната ў 53-кватэрны жылы дом. За дасягненні ў будаўнічай галіне арганізацыя неаднойчы выходзіла пераможцай раённага спаборніцтва і ўзнагароджвалася пераходным сцягам райвыканкама.
Багатым на ўвод новых аб’ектаў для будаўнікоў ПМК-19 быў і мінулы год. Самым значным з іх стала раённая бальніца на 157 месцаў. Гэты доўгабуд (узвядзенне такога важнага і неабходнага для рэгіёна аб’екта пачалося яшчэ ў 1989 годзе фірмай, якой ужо няма) перададзены арганізацыі ў 1995 годзе. Першая чарга бальніцы ўведзена ў строй дзеючых у 2009 годзе. А летась будаўніцтва было завершана.
У 2010 годзе пабудаваны таксама 72-кватэрны жылы дом ЖБВК-10  і магазін гандлёвай плошчай 348 квадратных метраў у Лунінцы, 12 дамоў у сельскай мясцовасці, плодасховішча на 2100 тон у фермерскай гаспадарцы “Чэркас”, сянажныя траншэі. А яшчэ праведзена рэканструкцыя свінакомплексу ў СВК “Дварэцкі”, вытворчай аўтатранспартнай базы. Летась аб’ём будаўніча-мантажных работ па генпадрадзе  выкананы на суму 50,6 мільярда рублёў ці 167,5 працэнта да ўзроўню 2009 года, уласнымі сіламі –  на 24,1 мільярда (165,5 працэнта). Сярэдняя заработная плата склала 1 мільён 872 тысячы рублёў, прыбытак ад рэаліз%іны зладжаны калектыў, які працуе над выкананнем пастаўленых задач.   Лепшымі заслужана лічацца брыгады, што ўзначальваюць Уладзімір Цяльпук, Валянцін Грыневіч, Андрэй Зіновік.
Узорам адносін да даручанай справы з’яўляюцца кранаўшчыкі Міхаіл Бярозка і Іван Некрашэвіч, экскаватаршчык  Іван Каховіч, муляры Васіль Прыбаровіч і Мікалай Грыневіч, цясляр Іван Ільіч, аператар раствора-бетоннай устаноўкі Міхаіл Сарока, прараб Фёдар Вайцяхоўскі, інжынер вытворчага аддзела Валянціна Савіцкая. Ды і многія іншыя  работнікі арганізацыі могуць быць прыкладам як у рабоце, так і ў грамадскім жыцці. У тым ліку і падсобных вытворчасцей – у ПМК працуюць раствора-бетонны вузел, піларама, сталярны цэх. Скажам, ветэран арганізацыі, брыгадзір піларамы Павел Неўдах – сапраўдны ўніверсал. 40 гадоў аддаў любімай справе гэты працавіты і добразычлівы чалавек. Павел Радзівонавіч можа выканаць усе аперацыі па распілоўцы лесу, зрабіць плінтусы, страпілы і іншыя драўляныя прыстасаванні, неабходныя для будаўніцтва…
Сёлета перад  калектывам ПМК-19  стаяць не менш складаныя і адказныя задачы. Частка аб’ектаў, якія былі запланаваны,  ужо ўведзены ў строй дзеючых. Гэта 13 жылых дамоў у сельскай мясцовасці. У стадыі будаўніцтва – 18-кватэрны  сацыяльны жылы дом у райцэнтры, малочнатаварная ферма на 600 галоў у Кажан-Гарадку, бульбасховішча ў РУП “Палеская вопытная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства”, 36-кватэрны жылы дом ЖБВК-15. У планах і рэканструкцыя МТФ у вёсцы Лобча.
Начальнік калоны Фёдар Бірыла, які на гэтай пасадзе два гады, упэўнены: планы па плячы калектыву. Ён сам у  будаўніцтве не навічок, таму патэнцыял арганізацыі паспеў вывучыць і ацаніць. Сваю  ж ролю бачыць у стварэнні належных умоў працы, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Таму прыбытак (з пачатку года атрымана 892 мільёны рублёў) накіроўвае не толькі на павышэнне заработнай платы рабочым, якая за першае паўгоддзе склала крыху больш за два мільёны рублёў, але і на абнаўленне асноўных сродкаў вытворчасці. Бо яны ва ўмелых руках будаўнікоў забяспечаць лепшы заўтрашні дзень ПМК.
Надзея ЯЦУРА, “НТ”,
г. Лунінец.
Фота Юрыя МАКАРЧУКА,“НТ”.

На будаўніцтве…

Бетоншчыца Тамара Абрамчук

Брыгадзір піларамы Павел Неўдах

Начальнік Фёдар Бірыла…

… і яго папярэднік, а зараз намеснік Андрэй Базанчук

Адзін з апошніх аб’ектаў будаўнікоў – раённая бальніца

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля