Чый тавар лепшы?
У 2011 годзе аб’яўлены чарговы дзясяты конкурс “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”
Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя асобы, незалежна ад форм уласнасці, і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку ў Рэспубліцы Беларусь, якія займаюцца выпускам прадукцыі (акрамя вытворчасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі) і аказаннем паслуг.
Вылучэнне тавараў на конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: прадуктовыя тавары; прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў; прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння; паслугі насельніцтву. У кожнай намінацыі па рашэнні рэспубліканскай конкурснай камісіі сярод лаўрэатаў могуць быць вызначаны тавары для прысуджэння ім статусу “Навінка года”.
Прадпрыемствы, арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, накіроўваюць у сакратарыят абласной конкурснай камісіі (на адрас РУП “Брэсцкі ЦСМС”) заяўку на ўдзел. Апошні тэрмін падачы заяўкі ў сакратарыят – 1 верасня 2011 года.
Неабходныя кансультацыі можна атрымаць у РУП “Брэсцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі”: 224001, вуліца Кіжаватава, 10/1, г. Брэст, тэлефон 28-56-08; БелДГІСС: 220113, вуліца Мележа, 3, п. 805, г. Мінск, тэлефон (017) 262-52-54.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на Інтэрнэт-сайце РУП “Брэсцкі ЦСМС” (www.csm.brest.by), раздзел “Конкурсы ў галіне якасці”, Дзяржстандарту (www.gosstandart. gov.by), у раздзеле “Якасць/Конкурсы ў галіне якасці”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.