Беларусь

Маладзёжны мерыдыян


ПРЫГАЖУНІ.BY
Стартаваў першы афіцыйны анлайн конкурс прыгажосці “Міс-Байнэт – 2011”.
Ён пройдзе сёлета ў чатыры этапы і будзе доўжыцца да снежня. Прагаласаваць за дзяўчат можна на сайце missbynet.by. Фіналісткі прымуць удзел у прафесійнай фотасесіі. У апошні дзень галасавання ў адным са сталічных начных клубаў адбудзецца фінал конкурсу.
НА ПАВЕТРЫ
Пад лозунгам “Здаровы лад жыцця” на Івацэвіччыне адбыўся оўпэн-эйр “Свежае паветра – 2011”.
Дыскатэка прайшла на паляне каля Косаўскага замка. Арганізатары – райкам БРСМ і раённы аддзел унутраных спраў – для ўзняцця настрою адпачывальнікам наладзілі вогненнае і акрабатычнае шоу.
ГРУПА-ДАПАМОЖНІК
У сацыяльнай сетцы “УКантакце” бярозаўская моладзь стварыла групу «Флэшмоб у Бярозе».
Група служыць своеасаблівай крыніцай распаўсюджвання інфармацыі аб бліжэйшых падзеях, якія  арганізоўваюць актыўныя юнакі і дзяўчаты. Апошнімі мерапрыемствамі былі “Водная бітва” і масавае наведванне лядовай арэны.
ВАРЫЯНТ ЭКАНОМІІ
Брэсцкая каманда “Адлюстраваныя ў лужынах” вырашыла паўдзельнічаць у расійскім відэаконкурсе “Пачні эканоміць”.
Нашы гумарысты падрыхтавалі ролік “Эканомія па-беларуску”. Праглядзець відэа ўдзельнікаў  можна на сайце youtube.com да 5 верасня.
НОВЫ “СЛАЙД”
У адным з самых папулярных берасцейскіх гуртоў “Слайды”, які з’яўляецца пераможцам фестывалю “X-star – 2011”, змены ў складзе.
Месца бас-гітарыста Дзяніса Карчагіна заняў Юрый Карагода. У дзяцінстве новы ўдзельнік калектыву марыў быць касманаўтам, але вырас выдатным гітарыстам, таленавітым кампазітарам, тэкставіком і аранжыроўшчыкам. Раней Юрый іграў у групе “ONEGIN”.
РАЗВІВАЕМ АДУКАЦЫЮ
У Прадстаўніцтве НАК Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую работу па развіцці алімпійскай адукацыі.
Пераможцам стаў Маскоўскі раён Брэста. Сярод старшыняў саветаў клубаў “Юны алімпіец” за лепшую работу аб’яўлена падзяка Прадстаўніцтва НАК настаўніцы САШ №7 г. Брэста Галіне Сцямпняк. Падзякай таксама адзначаны: Пётр Геліс – дырэктар САШ №14 г. Пінска,  Ларыса Базарэўская – метадыст аддзела адукацыі Бярозаўскага райвыканкама, Анатоль Родак – метадыст аддзела адукацыі Іванаўскага раёна, Людміла Кабрынец – настаўнік фізкультуры гімназіі г. Іванава, Валянціна Сарока – старшыня клуба “Юны алімпіец” Агародніцкай САШ Бярозаўскага раёна.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля