Беларусь

Навыварат


Прывітанне, сяброўка! Сустракаемся з табой напрыканцы яшчэ аднаго насычанага, цікавага і вельмі прадуктыўнага года. Напэўна, ёсць што ўспомніць і над чым задумацца перад тым, як куранты праб’юць дванаццаць разоў. Пераканана, што кожная з нас узгадае хоць некалькі прыемных падзей, якія запомніліся ў адыходзячым годзе. Чым жа парадаваў ці здзівіў нас Тыгр?
Амурныя авантуры, кар’ерны рост, спартыўныя дасягненні – па добрай традыцыі прынята падводзіць вынікі адыходзячага перыяду. Мы расказваем аб іх адна адной. Магчыма ж, важней падвесці рысу для сябе. Псіхолагі раяць хоць час ад часу займацца самааналізам – гэта значыць, даваць ацэнку сваім дзеянням, разбіраць памылкі, зусім не лішні раз прыгадаць пра шчаслівыя хвіліны і блізкіх людзей. Адным словам, варта вывернуць душу навыварат – калі не сяброўцы, дык люстэрку. Хто ведае, можа, такі маналог навядзе на новыя ідэі, натхніць на смелыя ўчынкі ці дасць падставу штосьці змяніць у жыцці.
Спосабаў пагаварыць з сабой шмат. Акрамя таго што забаўляць люстэрка, можна весці дзённік, некаторыя актыўна дзеляцца сваім унутраным светам у сацыяльных сетках ці блогах. Выявіць эмоцыі магчыма таксама праз маляванне і прыкладное мастацтва. У залежнасці ад настрою і інтарэсаў кожная падбірае від эмацыянальнай разгрузкі самастойна.
Не звяртаць увагу на псіхалагічныя забабоны ці, наадварот, паглыбіцца ў сакрэты падсвядомасці? А што аб гэтым думаеш ты, сяброўка? Можа, у цябе ёсць вопыт такіх вандровак па бязмежжы духоўнай прасторы ў лабірынтах памяці? Так? Паблукаем разам! Калі табе ёсць што сказаць, запрашаю да размовы. Свае думкі, разважанні і гісторыі дасылай у рэдакцыю (наш адрас на апошняй старонцы) ці на e-mail – olya_sviridovich@mail.ru. Можаш таксама тэлефанаваць – 20-45-04 (код Брэста 80162).
Вядучая “паляны”
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля