Ваеннаслужачыя 115-га зенітнага ракетнага палка парадавалі дзяцей

Ваеннаслужачыя 115-га зенітнага ракетнага палка парадавалі дзяцей

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Новы год і Каляды асабліва запамінаюцца ў дзіцячым узросце. Таму так важна святы гэтыя зрабіць незабыўнымі, асабліва для тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія пазбаўлены бацькоўскай любві і пяшчоты. Менавіта такія дзеці жывуць у Брэсцкім сацыяльна-педагагічным цэнтры. Яны, як і іх аднагодкі, вераць у Дзеда Мароза і Снягурку, чакаюць падарункаў…
Напэўна,  надоўга запомніцца ім і сустрэча з ваеннаслужачымі 115-га зенітнага ракетнага палка, якія ў святочныя дні пабывалі  ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. Па рашэнні афіцэрскага сходу пры актыўным удзеле псіхолага палка старшага лейтэнанта Ганны Смаршчок, якая займалася арганізацыяй свята і закупкай падарункаў,  ваеннаслужачыя сабралі грошы (каля 5 мільёнаў рублёў), набылі за іх і перадалі дзецям рэчы, неабходныя для добраўпарадкавання  жылля, дзе яны знаходзяцца, – шторы, цюль, разеткі, падаўжальнікі, настольныя лямпы, спартыўныя касцюмы…
Але самае светлае і незабыўнае ўражанне  засталося, вядома ж, ад салодкіх падарункаў Дзеда Мароза, якія хлопчыкі і дзяўчынкі знайшлі пад навагодняй ёлкай.
Надзея ЯЦУРА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Рэха падзеі: “Студзеньскія музычныя вечары”

Следующая запись

У Прыбужжы пройдуць здымкі расійска-ўкраінскага мастацкага фільма “Свяціцель-хірург”