НЕ РВІЦЕ БАЛЬЗАМ
У сярэдзіне мая пачынае квітнець кадзіла сармацкае, альбо, як яго яшчэ называюць, бальзам. Гэты рэдкі від занесены ў Чырвоную кнігу. Брэсцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету папярэджвае, што ў адпаведнасці з артыкулам 15.8 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях “самавольны збор ці знішчэнне дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, што ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, цягне за сабой налажэнне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь”.
Аб фактах незаконнай нарыхтоўкі бальзама можна паведаміць на тэлефон “гарачай лініі” міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету: (8-0162) 21-14-58.
Аляксандр ДАМАШЭВІЧ,
дзяржаўны інспектар
Брэсцкай міжраённай
інспекцыі аховы жывёльнага
і расліннага свету.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.