НЕЗАКОННАЯ РЫБАЛКА

НЕЗАКОННАЯ РЫБАЛКА

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У канцы красавіка супрацоўнікі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету разам з супрацоўнікамі Жабінкаўскага РАУС па інфармацыі рыбаловаў-аматараў выявілі факт незаконнай здабычы рыбы з прычыненнем урону прыродзе ў буйным памеры. Двое жыхароў г. Кобрына на вадасховішчы каля вёскі Мышычы Жабінкаўскага раёна забароненымі прыладамі лову здабылі 54 карасі, пяць лінёў, два шчупакі і акуня агульнай вагой 8,15 кг. Улічваючы, што рыба была вылаўлена ў час нерасту, сума ўрону склала 2 мільёны 415 тысяч рублёў (69 базавых велічынь). Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа.
Нагадаем, што калі вам стала вядома аб факце браканьерства, можаце паведаміць аб гэтым на нумар “гарачай лініі” міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету: 23-96-90.
Дзмітрый МУРЫН,
намеснік начальніка Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

ЯКІЯ ЖАЛЮЗІ ЛЕПШЫЯ?

Следующая запись

У мінулую суботу ў Брэсце асабісты прыём грамадзян правёў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір МАКЕЙ