Чаму жыхары дома №38/1 па вуліцы Куйбышава вымушаны жыць на будаўнічай пляцоўцы…

Чаму жыхары дома №38/1 па вуліцы Куйбышава вымушаны жыць на будаўнічай пляцоўцы…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Жыхары скардзяцца на будаўнікоў, а тыя спасылаюцца на аб’ектыўныя прычыны
Капітальны рамонт – справа не аднаго дня. І цягнуць з ім не варта. Жыхары ж дома №38/1 па вуліцы Куйбышава ў абласным цэнтры сутыкнуліся з шэрагам праблем з-за непаваротлівасці будаўнікоў.
Капітальны рамонт гэтага аб’екта павінен быў скончыцца ў жніўні 2011 года. Аднак і на сённяшні дзень у некаторых кватэрах няма нават ацяпляльных батарэй. Віктар Зуй, інвалід II групы, які патэлефанаваў у рэдакцыю, паскардзіўся, што будаўнікі ўсё робяць несвоечасова.
– Вокны мне паставілі ў маі, ды на гэтым рамонт і скончыўся, – расказаў Віктар Васільевіч. – У кватэры няма батарэй, а наперадзе халады. Мне цяжка аднаму перасоўваць мэблю, а будаўнікі патрабуюць вызваляць месца. Толькі навошта? Кожны дзень яны прыходзяць, нешта замяраюць, але мала што робяць. Часта ўжо ў 15 гадзін будаўнікоў няма на месцы, хоць рабочы дзень у іх да 17.00. Мы заключалі дагаворы, але свае абавязкі выконваюць толькі жыхары. Пастаянны шум. Лічу, што ў такіх сітуацыях людзей трэба часова адсяляць. Аднак ніякіх прапаноў па гэтым пытанні не было…
Пракаменціраваў сітуацыю начальнік аддзела па капітальным рамонце КУП “ЖРЭУ г. Брэста” Аляксандр Смірноў:
– Праектна-каштарысная дакументацыя на гэты аб’ект не прадугледжвае адсялення жыхароў. Калі хто з іх жадаў зрабіць гэта па сваёй ініцыятыве, дык трэба было напісаць заяву ў ЖРЭУ. У нас ёсць спецыяльны жылы фонд: дом №105 па вуліцы Кірава і дзяржаўныя кватэры, якія часова не выкарыстоўваюцца – туды можна было б пераехаць.
Несвоечасовы пачатак будаўніцтва звязаны з тым, што Дзяржбуднагляд не атрымаў у тэрмін будаўнічую пляцоўку. Не змаглі адразу дамовіцца з уласнікам дома №38 аб устанаўленні на яго тэрыторыі часовай агароджы. Таму тэрмін здачы аб’екта быў перанесены на снежань 2011-га. Наконт цяпла ў кватэрах няхай не хвалююцца – бу-дзе ў тэрмін. Ёсць, праўда, пэўныя праблемы з фінансаваннем: пры каштарысе 844 мільёны рублёў мы ўжо затрацілі 946,6 мільёна. Капрамонт дома ажыццяўляецца за кошт яго жыхароў (1-3 паверхі) і за кошт дольшчыкаў (будуецца 4-ы паверх). Патрабуецца замена ўсёй электраправодкі, цеплавы вузел будзе вынесены асобна, перакладваем цалкам водазабеспячэнне. Пасля заканчэння ўсіх работ будзе праведзена абнаўленне кватэр за кошт сродкаў капрамонту.
А вось што сказаў майстар Міхаіл Каспярук:
– Не мы вінаваты, што Дзяржбуднагляд не выдаў дазвол на будаўніцтва ў жніўні мінулага года. Пачалі рамонт адразу, як атрымалі дакумент. Калі спатрэбіцца, будзем працаваць і ў выхадныя дні. Ёсць праблемы з пастаўкай будаўнічых матэрыялаў, але ўсё будзе зроблена своечасова: неабходнае абсталяванне чакае сваёй чаргі на ўстаноўку. На жаль, бясшумна рамантаваць не атрымліваецца…
Балючай тэмай гэтага рамонту стала адсяленне жыхароў. Але са слоў Алены Капацкевіч, інжынера вытворча-тэхнічнага аддзела абласной Інспекцыі дзяржбуднагляду, і Таццяны Корчык, намесніка галоўнага ўрача Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, стала зразумела: гэта пытанне вырашаюць толькі ў ЖРЭУ.  А там лічаць, што жыць можна і на… будаўнічай пляцоўцы.
А сапраўды, ці можна?
Дзмітрый ШЫФЯРШТЭЙН,
студэнт
БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Абвешчаны рэспубліканскі дзіцячы конкурс лістовак “На варце будучага пакалення”

Следующая запись

Выратаваць хлопчыка!