Інтэрнат ці кватэра, або Дзе камфортней і зручней жыць сучасным студэнтам?

Інтэрнат ці кватэра, або Дзе камфортней і зручней жыць сучасным студэнтам?

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Новы навучальны год у БрДУ імя А.С. Пушкіна пачаўся з урачыстага адкрыцця другой чаргі ўніверсітэцкага інтэрната №4 па вуліцы Пушкінскай. 352 студэнты размясціліся ў камфартабельных жылых блоках свайго “другога дома”.
Рэктар універсітэта Мечыслаў Часноўскi адзначыў, што ў гэтым годзе БрДУ імя А.С. Пушкіна зможа задаволіць патрэбы студэнтаў у iнтэрнаце больш чым на 70 працэнтаў. Цудоўна, бо, вядома ж, у студэнтаў жыллёвае пытанне заўсёды стаіць рубам.
Звычайна ў іх ёсць два варыянты выбару жылля: універсітэцкi інтэрнат або здымная кватэра. На жаль,  далёка не ва ўсіх атрымліваецца засяліцца ў інтэрнат.
Ды і не кожнаму даспадобы жыць вялікай інтэрнацкай сям’ёй. “Мінусаў” пражывання ў інтэрнаце даволі шмат, адзін з іх – менш так званай “асабістай прасторы”. Акрамя таго, давя-дзецца дзяліць з кімсьці пакой ці санвузел – значыць, практычна не будзе магчымасці адасобіцца і пабыць у цішыні. Другая праблема, з якой сутыкаюцца студэнты, гэта абмежаванасць тэрытарыяльнай прасторы. У большасці ўніверсітэтаў пакоi ў інтэрнатах вельмі маленькія, таму магчымасць мець шмат рэчаў практычна адсутнічае. Верагодны і  негатыўны ўплыў на вучобу з-за пастаянных вясёлых і гучных кампаній побач. З-за гэтага сярэдні бал можа рэзка папаўзці ўніз, а тут і да высялення недалёка…
Яшчэ адна нязручнасць інтэрнацкіх будняў – падпарадкаванне правілам. У кожнага інтэрната ёсць свой статут, і жыльцы абавязаны яго прытрымлівацца, інакш непаслухмяных могуць выселіць. Безумоўна, асноўны закон любога інтэрната – гэта каменданцкая гадзіна, якой рэгулюецца знахо-джанне студэнтаў па-за будынкам. А маладым заўсёды хочацца пагуляць даўжэй.
Тыя ж, каму даспадобы свабода ці ў каго засяліцца ў інтэрнат па пэўных прычынах не атрымалася, выбіраюць здымнае жыллё. Але і тут узнікаюць праблемы. У першую чаргу – гэта кошт. У сярэднім у аднапакаёвай кватэры ён  вагаецца ад 50 да 100 $ (бывае вышэй), аднак гэта ўжо варыянт “люкс”. Пагадзіцеся, не ў кожнага студэнта ёсць магчымасць аддаваць такія грошы кожны месяц, а на падтрымку бацькоў не ўсе могуць разлічваць. Вызначыўшыся з коштам, студэнт звяртае ўвагу на наступныя характарыстыкі: умовы пражывання, размяшчэнне кватэры паблізу ўніверсітэта, бо праезд сёння таксама каштуе дорага.
А што на гэты конт мяркуюць сучасныя студэнты? Давайце пагаворым пра тое, што неабходна юнакам і дзяўчатам для таго, каб не адчуваць нязручнасцей у быце, якія, вядома ж, уплываюць на вучобу.  Рамантыка студэнцкіх інтэрнатаў ці бонусы асобнага пражывання ў кватэры? Што скажаце, равеснікі? Запрашаем да дыялогу! Пішыце, тэлефануйце.
Маргарыта СЯРГЕЕВА,
Марыя ПРАКАПЮК,
студэнткi
БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Камянецкія хлебапёкі прывезлі “золата” і “бронзу” з рэспубліканскага конкурсу якасці

Следующая запись

Рэзананс: “Месяц без пашпарта”