Беларусь

  • Главная
  • Ёсць праблема!
  • Пасля паўторнай праверкі некаторых школ супрацоўнікі КДК высветлілі: жнівеньскія заўвагі выпраўлены толькі часткова

Пасля паўторнай праверкі некаторых школ супрацоўнікі КДК высветлілі: жнівеньскія заўвагі выпраўлены толькі часткова


У полі зроку Дзяржкантролю пастаянна знаходзіцца арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі. Вядома ж, праверкі правялі і ў жніўні перад пачаткам новага навучальнага года. Тады шэраг заўваг было выказана ў Бярозаўскім, Баранавіцкім і Столінскім раёнах.
Большасць школ годна сустрэлі дзяцей 1 верасня, але да некаторых пытанні засталіся. Праведзены ў другой палове верасня паўторны маніторынг паказаў: неабходныя меры рэагавання, пазначаныя ў свой час кантралёрамі, рэалізаваны толькі часткова.
Так, у САШ №1 г. Бярозы пасля замены шклопакетаў у актавай зале не выканалі рамонт адкосаў і пакрыцця сцен, а ў 3-й школе райцэнтра не закончылі цеплавую рэабілітацыю будынка. У вучэбнай майстэрні Лядзецкай САШ Столінскага раёна месцы асыпання тынкоўкі падбілі фанерай замест таго, каб ліквідаваць іх увогуле. У Хатомельскай школе таго ж раёна не завяршылі работы па ўкладанні апошняга слою пакрыцця даху… А гатоўнасць ясляў-сада ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна да ацяпляльнага сезона бацькі ўвогуле паставілі пад вялікае сумненне.
Былі і тэлефанаванні на “гарачую лінію” камітэта. Па пяці скаргах, якія тычыліся тэхнічнага стану школ, арганізацыі работы транспарту па падвозе дзяцей, добраўпарадкавання гульнявых пляцовак у дзіцячых садках, прыняты меры рэагавання.
Адпаведная інфармацыя КДК накіравана ў аблвыканкам. Хочуць ці не навучальныя ўстановы, але ім давядзецца ліквідаваць недаробкі максімальна аператыўна.
Віктар ВАСІЛЕЎСКІ,
начальнік аддзела зваротаў грамадзян
і арганізацыйнай работы
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля