Беларусь

  • Главная
  • Какетак.net
  • Ірына ПАШЭЧКА, актрыса Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, салістка гурта “DramRockStudio”: “Папулярнасць – гэта адказнасць”

Ірына ПАШЭЧКА, актрыса Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, салістка гурта “DramRockStudio”: “Папулярнасць – гэта адказнасць”


– Дзякуючы сацыяльным сеткам, моладзь мае шмат магчымасцей быць бліжэй да сваіх куміраў. Часта публічныя людзі негатыўна да гэтага ставяцца. Калегі скардзяцца на незнаёмцаў, якія бясконца шлюць інтэрнэт-паведамленні з пытаннямі кшталту: “Як справы?” ці “Што новага?”. Сапраўды, настойлівасць звыш меры хутчэй раздражняе, чым радуе. Але!..
Папулярнасць – у першую чаргу адказнасць, а мы ў адказе за тых, каго прыручылі. Я таксама маю прыхільнікаў, якія аддаюць перавагу віртуальным зносінам, таму стараюся быць цярплівай у любой сітуацыі. Часта людзям патрэбна менавіта парада, ухваленне – не дакоры ці папрокі. З некаторымі атрымліваецца нават наладзіць шчырыя, таварыскія адносіны. Адказнасць у такіх выпадках заключаецца ў тым, каб не абразіць чалавека выпадковай рэакцыяй ці словам. Варта памятаць: для гэтых хлопцаў і дзяўчат ты – своеасаблівы прыклад для пераймання.
Смельчакам, якія мараць стаць зоркамі, раю не адступаць ад сваіх намераў. І нічога страшнага, калі не атрымаецца. Гэта таксама вопыт! Станоўчы ці адмоўны – ён усё роўна карысны. Мой дэвіз: лепш паспрабаваць і пашкадаваць, чым сядзець склаўшы рукі!
Запісала Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”.
Фота з архіва Ірыны ПАШЭЧКА.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля