Глядзець абавязкова!

Глядзець абавязкова!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Галівудскія кінарэжысёры таксама ахвотна разважаюць аб феномене папулярнасці
Увагу прыцягнулі менавіта гэтыя стужкі, бо яны дакладна дэманструюць шматграннасць тэмы. Мы падлічылі ўжо ўсе “плюсы” і “мінусы” – цяпер ваша чарга. Глядзець абавязкова!
Фільм “Слава” (Кэвін Танчароэн) расказвае пра студэнтаў прэстыжнай нью-ёркскай школы мастацтваў – будучых танцораў, спевакоў, акцёраў і мастакоў. Усе яны маюць шанс ажыццявіць свае мары, ды толькі атрымліваецца гэта ў адзінак.
“The Runaways” (Флорыя Сігізмондзі) – гісторыя папулярнага ў 70-я гады дзявочага гурта з аднайменнай назвай і яго юных салістак Джаан Джэт і Чэры Кюры. Яскравы прыклад таго, як шлях угору аднойчы паварочваецца падзеннем у прорву.
“Дзяўчыны мары” (Біл Кондан) – яшчэ адзін павучальны аповяд пра цяжкае жыццё працаўнікоў сцэны са спявачкай Б’ёнсі Ноўлз у галоўнай ролі. Цудоўнае гучанне, пранізлівы саўндтрэк і добрая акцёрская ігра прынеслі фільму не адну ўзнагароду, уключаючы запаветную статуэтку “Оскар” і “Залаты глобус”.
Тамара ВАСІЛЬКОВА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Няхай гавораць!//Знакамітыя таксама плачуць

Следующая запись

У Брэсце і раённых цэнтрах вобласці праходзяць асеннія кірмашы па рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі