Маладзёжны мерыдыян

Маладзёжны мерыдыян

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Заўтрашні стыль
14 сакавіка ў Брэсце адбудзецца абласны фестываль-конкурс маладых мадэльераў і дызайнераў адзення “Стыль-2010”.
У грамадска-культурным цэнтры па вуліцы Камуністычнай у 15 гадзін пачнецца свята моды. За званні лепшых і пуцёўкі на рэспубліканскі фінал паспрачаюцца юныя аматары фэшн-індустрыі і пачынаючыя мадэлі.  14 сакавіка ў Брэсце адбудзецца абласны фестываль-конкурс маладых мадэльераў і дызайнераў адзення “Стыль-2010”.

Рознакаляровыя танцы

Заўтра ў Брэсцкім гарадскім Доме культуры адбудзецца вечарына “Дыскатэка яркіх фарбаў”.
Гаркам БРСМ праводзіць мерапрыемства для вучняў сярэдніх агульнаадукацыйных школ. У праграме – вясеннія конкурсы, музычныя кампазіцыі ад дыджэя Дзмітрыя Папова, выступленні рамантычнага выканаўцы Deep Great і дзяўчат з эстрадна-спартыўнага клуба “Чыкага”. Шоу пачнецца ў 18 гадзін.

Сучасныя рыцары
Аддзел адукацыі Маларыцкага райвыканкама, МРАС ДТСААФ і райкам БРСМ правялі традыцыйны рыцарскі турнір сярод школьных каманд.
У спаборніцтвах, якія праходзілі на базе раённай гімназіі, прынялі ўдзел 12 каманд. Юнакі падцягваліся на перакладзіне, падымалі 16-кілаграмовую гіру, стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі, гулялі ў дартс, удзельнічалі ў ваенізаванай эстафеце, а капітаны мераліся сіламі ў конкурсе тэарэтычнай падрыхтоўкі. У выніку перамаглі гаспадары, на другім месцы – каманда Арэхаўскай СШ, трэцяе месца занялі вучні СШ №2 г.Маларыты.

Андэграўнд – жывы!
У ДК прафсаюзаў прайшоў конкурс рок-калектываў “X-star”.
Фэст арганізавалі Брэсцкі гарвыканкам і папулярны гурт “Спасение”. У журы былі такія рок-зоркі, як гітарыст Майкл Чобі з Чыкага, саліст гурта “Спасение” Ігар Муха. Перамога дасталася калектыву “Ushaia”. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі каманды “D_tails” і “СТПТЦ”. Альтэрнатыўны музычны форум – цудоўная магчымасць музыкантам андэграўнда выйсці на вялікую сцэну.

Супраць піва
У сераду ў Ляхавічах стартаваў першы тур раённай акцыі “Не – піву і слабаалкагольным напіткам у грамадскіх месцах”.
Ляхавіцкі райкам ГА “БРСМ” абвясціў конкурс на лепшы сцэнарый мерапрыемства па гэтай тэме. Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Крок насустрач памяці

Следующая запись

Апошнія падзеі ў краіне