Беларусь

Маладзёжны мерыдыян


ПОДЗВІГ У КЛІПЕ
На палігоне 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай Венскай  Чырванасцяжнай брыгады прайшла рэканструкцыя падзей 27 лютага 1943 года на Пскоўшчыне, а дакладней – подзвігу радавога пяхоты Аляксандра Матросава.
Правялі баталіі ваенна-гістарычныя клубы. Плануецца, што пазней здымкі стануць асновай кліпа на песню “Вышыня”, якую выконваюць Ігар Пашэчка, Віталь Пракаповіч і Аляксандр Саладоўнікаў.

ДРЭЎЦЫ ВЯРНУЛІСЯ
На вуліцы Савецкай у Брэсце прайшла акцыя грамадзянскай ініцыятывы па аднаўленні алеі.
Нагадаем, што раней там былі зламаны маладыя дрэўцы і той, хто гэта зрабіў, ужо знойдзены. Новую алею з ліп і клёнаў высадзілі прадстаўнікі віртуальнай грамадскасці, улады, ветэраны.

ХВАЛЯ ДАБРЫНІ
Учора ў абласным грамадска-культурным цэнтры прайшоў дабрачынны канцэрт “На Волне ДоброТЫ”.
На мерапрыемстве выступілі музычныя гурты з Брэста, Мінска, Барысава. Грошы, сабраныя падчас акцыі, накіраваны ў Беларускі дзіцячы хоспіс.

ФОТА НА КОНКУРС
Прадстаўніцтва НАК РБ у Брэсцкай вобласці праводзіць фотаконкурс “Моладзь і спорт”, прысвечаны Алімпійскім гульням 2012 года ў Лондане.
У ім прымаюць удзел фотаздымкі памерам 21х30, на якіх яскрава паказаны самыя хвалюючыя моманты з жыцця спартсменаў і балельшчыкаў. Жадаючыя могуць дасылаць свае работы на адрас: г. Брэст, вул. Леванеўскага, 17 з адзнакай “Конкурс “Моладзь і спорт”. Не забывайце ўказваць поўныя даныя і кантакты. Пераможцаў чакаюць прызы.

БАЦЬКАМ – БЯСПЛАТНА!
Нестандартны маркетынгавы ход прыдумалі ў Камянецкім спарткомплексе.
Цяпер бацькі, што прыводзяць у басейн дзяцей малодшага школьнага ўзросту (1-4 класы), могуць плаваць з імі бясплатна. Праўда, дзейнічае акцыя толькі па суботах.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля