20 красавіка – Вялікдзень

20 красавіка – Вялікдзень

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Паслязаўтра – Вялікдзень! Самае чыстае, самае жаданае і светлае свята, якое прыносіць асаблівую, невыказную радасць. Прырода абуджаецца ад зімовага сну. Час ночы і цемры прыемна скарачаецца, дзень павялічваецца, сонца перамагае змрок. Мяняюцца і людзі. Уваскрэсенне Хрыстова –
таямніца, якая ўслаўляе перамогу дабра над злом, набліжае чалавека да разумення Бога. Урачыстае свята спрыяе яднанню людзей вакол ідэалаў дабра і міласэрнасці. У гэтыя дні мы імкнёмся да стваральных і дабрачынных спраў дзеля выхавання ўласнай душы і ўпрыгожвання свету вакол нас. Вялікдзень – пара для пошуку пакутлівых адказаў на пытанні пра сэнс усяго існага, для пошукаў сваёй будучыні…
Сёння і заўтра мы ў перадсвяточных клопатах. Не толькі мы, дарослыя, але таксама нашы дзеці і ўнукі. Як, напрыклад, юныя сябры майстэрні мяккай цацкі “Бусляня” Жабінкаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Віка Смактуновіч, Аляксандра Макарэвіч, Ксенія Дзенісюк і Кацярына Пацяйчук. Пад кіраўніцтвам педагога дадатковага навучання Наталлі Уласюк (на здымку) дзяўчынкі з вялікім жаданнем і ахвотай вырабляюць цацкі святочнай тэматыкі, каб падарыць іх бацькам і папоўніць багатую калекцыю вырабаў установы.
Мікола СЯНКЕВІЧ, “НТ”,
г. Жабінка.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

“БелТІЗ” запрашае на фестываль

Следующая запись

Свой погляд: адчуць смак