3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Паважаныя жыхары Берасцейшчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Дзень Незалежнасці – свята духоўнага яднання нацыі. Гэты дзень сведчыць пра тое, што толькі разам мы захаваем у нашым грамадстве такія каштоўнасці, як самастойнае існаванне Беларусі, мір і спакой, сумленную працу і дабрабыт як яе вынік.
У гісторыі нашай Айчыны 3 ліпеня з’яўляецца знамянальнай і святой датай – у гэты дзень ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была вызвалена сталіца Беларусі. Выгнанне ворага стала пачаткам адраджэння нашай краіны. Беларускі народ яшчэ раз даказаў, што ваенная доблесць і працоўныя подзвігі з’яўляюцца неад’емнай часткай нацыянальнага абавязку народа перад сваёй Бацькаўшчынай.
Сёння Брэстчына ўпэўнена глядзіць у будучыню, кожны з нас сваёй працай робіць унёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці. Толькі разам мы зробім усё, каб Берасцейшчына і надалей заставалася квітнеючым кутком незалежнай Беларусі.
Дарагія землякі! Прыміце словы падзякі за вашу працу, актыўны ўдзел у жыццядзейнасці вобласці. Надалей заставайцеся “залатымі людзьмі”, як назваў вас Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У гэты святочны дзень жадаем усім берасцейцам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, кахання і веры ў асабістыя сілы! Няхай Дзень Незалежнасці заўсёды будзе для вас днём радасці і гонару за Беларусь!  Са святам!
АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                                                                    АБЛАСНЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод СМІ “Беларускае праваслаўе: гісторыя і сучаснасць”

Следующая запись

Рэха падзеі: Дзень Незалежнасці ў Брэсце